Марк, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Марк лац.: Marcus |
||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 18 студзеня — 7 кастрычніка 336 | ||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Сільвестр I | |
| Пераемнік: | Юлій I | |
| Нараджэнне: | ? Рым, Італія |
|
| Смерць: | 7 кастрычніка 336 Рым, Італія |
|
|
Марк на ВікіСховішчы
|
||
Марк (лац. Marcus) (? - 7 кастрычніка 336) — біскуп рымскі з 18 студзеня да 7 кастрычніка 336, быщ ўсяго 8 месяцаў біскупам Рыма. Перад тым, як яго абралі, быў біскупам Остыі (прадмесце Рыма). Пра яго вядома мала, толькі што ён - рымлянін. Хутчэй за ўсё, падчас яго знаходжання на пасадзе пачаліся запісы ранніх спісаў біскупаў і пакутнікаў, вядомыя як Depositio episcoparum і Depositio martyrum. Час яго папства прыпадае на эпоху моцных спрэчак вакол арыянства. Ён распарадзіўся збудаваць у Рыме две базілікі: царкву св. Марка і св. Бальбіны. У апошняй царкве ён быў пахаваны. Ушаноўваюць памяць святога Марка 7 кастрычніка. Яго часта блытаюць з рымскім пакутнікам Маркам, побач з якім ён пахаваны.
