Стэфан VIII (IX)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфан VIII
лац.: Stephanus VIII
127-ы Папа Рымскі
19 ліпеня 939 — кастрычнік 942
Папярэднік Леў VII
Пераемнік Марын II, Папа Рымскі

Дзейнасць каталіцкі святар
Нараджэнне магчыма X стагоддзе[1]
Смерць кастрычнік 942[2]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфан VIII (IX) (лац.: Stephanus PP. VIII (IX); ? — кастрычнік 942) — папа Рымскі з 14 ліпеня 939 года па кастрычнік 942 года. Дзявяты папа перыяду парнакратыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Стэфан VIII нарадзіўся ў рымскай сям’і, і, перш чым стаць папам, быў святаром царквы Святых Сільвестра і Марціна[3]. Ён быў узведзены на трон рымскім патрыцыем Альберыхам II. Перш за ўсё, Стэфан звярнуў сваю ўвагу на сітуацыю ў Заходняй Францыі. На пачатку 940 года папа ўмяшаўся на баку Людовіка IV Французскага ў яго барацьбу з мяцежнымі герцагамі, Гуга Вялікім і Гербертам II, графам Вермандуа, якія ў сваю чаргу звярнуліся за падтрымкай да нямецкага караля Атона I[4]. Папа накіраваў папскага легата да франкскіх вяльможаў, загадаўшы ім прызнаць Людовіка і спыніць свае мяцежныя дзеянні супраць яго пад пагрозай адлучэння ад царквы. Хоць пасольства не дасягнула сваёй мэты, яна сапраўды пазбавіла Гуга і Герберта падтрымкі некаторых франкскіх біскупаў[5].

Падбадзёраны гэтым, Стэфан паспрабаваў разбіць саюз супраць Людовіка, прапанаваўшы сыну Герберта, Гуга дэ Вермандуа, пасаду арцыбіскупа Рэймса[5]. Разам з Паліем — сімвалам паўнамоцтваў арцыбіскупа, — папа паслаў легата з указаннем франкскай шляхце падпарадкавацца Людовіку[6]. У гэты раз папа заявіў, што калі да Каляд да яго не прыбудуць паслы ад вяльможаў з прызнаннем улады Людовіка, то яны будуць адлучаныя[5]. Пасля гэтай заявы адбыўся зрух у бок падтрымкі Людовіка, шэраг важных вяльможаў да канца 942 года пацвердзілі яму сваю лаяльнасць і апавясцілі пра гэта Рым[7]. Стэфан таксама падтрымліваў Клюнійскае абацтва.

У Рыме для папы справы складваліся значна складаней. Працяглае дамінаванне графаў Тускулумскіх у жыцці горада было прыкметна на працягу ўсяго пантыфікату Стэфана. Хоць Стэфан быў вылучэнцам Альберыха II Спалецкага, ён не быў членам яго сям’і. Стэфан апынуўся ўцягнуты ў канфлікт паміж Альберыхам II і Гуга Італьянскім. Гуга аблажыў Рым у 940 годзе[8]. Пасля няўдалай спробы замаху на Альберыха, у якім удзельнічаў шэраг біскупаў, Альберых пачаў расправы з патэнцыйнымі супернікамі, яго ворагаў бічавалі, абезгалоўлівалі і знявольвалі ў турмы. Марцін Апаўскі сцвярджае, што сам Стэфан VIII быў падвергнуты катаванням з боку Альберыха[9].

17 жніўня 942 года Альберых склікаў сабор у Рыме, дзе прадэманстраваў свой кантроль над папствам за кошт прызначэння розных папскіх чыноўнікаў[10].

Стэфан памёр прыкладна ў кастрычніку 942 года.

Альтэрнатыўныя ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле летапісца XIII стагоддзя Марціна Апаўскага, Стэфан VIII быў па нараджэнні немцам, які быў абраны папам з-за ўплыву яго сваяка, нямецкага караля Атона I. Марцін сцвярджае, што Атон праігнараваў волю кардыналаў, высунуўшы Стэфана, і таму духавенства ненавідзела папу і выдала яго прыхільнікам Альберыха II, які калечыў і катаваў яго да такой ступені, што Стэфан не змог больш з’явіцца на людзях[11]. Гэтая версія падзей у значнай ступені абвергнутая[12]. Сучасныя гісторыкі сцвярджаюць, што Стэфан быў рымлянінам. Акрамя таго, умяшанне Атона ў справы Рыма пачалося толькі праз 10 гадоў, а падчас пантыфікату Стэфана ён быў яшчэ заняты ўмацаваннем сваёй улады ў Германіі. Нарэшце, умяшанне Стэфана ад імя франкскага караля Людовіка IV (які быў у канфлікце з Атонам) не адбылося б, калі б папа быў сваяком нямецкага караля. Скалечванне Стэфана, магчыма, адбылося ў сувязі з наступствамі змовы супраць Альберыха ў сярэдзіне 942 года.

Зноскі

  1. Вікікрыніцы — 2003.
  2. autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
  3. Mann, pg. 213
  4. Mann, pgs. 213—214
  5. а б в Mann, pg. 214
  6. DeCormenin, Louis Marie; Gihon, James L., A Complete History of the Popes of Rome, from Saint Peter, the First Bishop to Pius the Ninth (1857), pg. 290
  7. Mann, pgs. 214—215
  8. Mann, pg. 215
  9. Norwich, John Julius, The Popes: A History (2011), pg. 76
  10. Mann, pgs. 215—216
  11. Mann, pgs. 212—213
  12. Gregorovius, Ferdinand, The History of Rome in the Middle Ages, Vol. VI, pg. 633

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]