Марцін Хайдэгер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Марцін Хайдэгер
Grab Heidegger.JPG

Марцін Ха́йдэгер (ням.: Martin Heidegger; 26 верасня 1889 — 26 мая 1976) — нямецкі філосаф, адзін з заснавальнікаў і галоўны прадстаўнік экзістэнцыялізму. Вучыўся ў іезуіцкай школе, скончыў тэалагічны факультэт ў Фрайбургскім універсітэце (1911). Прафесар марбургскага і Фрайбургскага ўніверсітэтаў. У аснове яго філасофскай сістэмы — аналіз чалавечага існавання. Асноўным крытэрыем яго ідэалістычнай філасофіі з'яўляецца часовасць. Апрыёрнымі формамі чалавечай асобы ён лічыў трывогу, неспакой, страх і да т.п., а першаснай формай стыхійнай, неразвітай свядомасці — «настрой». Гэтыя формы складаюць суб'ектыўнае быццё чалавека, якое ён называў «быццём-у-свеце». Вучэнне пра апрыёрныя формы распрацоўвалася ім як вучэнне пра быццё («фундаментальная анталогія»). Каб зразумець «сэнс быцця», чалавек павінен адмовіцца ад усіх практычна-мэтавых установак, асэнсаваць сваю «тленнасць» і «смяротнасць». Толькі адчуваючы на сабе пастаянна «позірк смерці», чалавек у стане ўбачыць значнасць і напоўненасць кожнага моманту жыцця і вызваліцца ад «ідалаў грамадскага быцця» — мэт, «ідэалаў», «наавуковых абстркцый». Разглядаючы мову як «дом быцця», сапраўднае сканцэнтраванне культуры, ён распрацоўваў ідэі «спекулятыўнай філалогіі» з мэтай праяснення «ісцін быцця» (перш за ўсё ў творах паэтаў-рамантыкаў і сімвалістаў).

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Хайдеггер М. Кант и проблема метафизики / Перевод с немецкого и послесловие О. В. Никифорова. — М.: Руссское феноменологическое общество, 1997. — 143, XIX с.
  • Хайдеггер М. Время и бытие: Статьи и выступления: Перевод с немецкого /Составитель, перевод, вступительная статья, комментарий и указатель В. В. Бибихина. — М.: Республика, 1993. — 447 с. — (Мыслители ХХ в.).
  • Хайдеггер М. Введение в метафизику / Перевод с немецкого Н. О. Гучинской. — СПб.: Высшая религиозно-философская школа, 1998. — 301 с.
  • Хайдеггер М. Что зовется мышлением?: [перевод с немецкого] / Мартин Хайдеггер. — Москва: Академический проект, 2007. — 351 с. — (Философские технологии).
  • Мартин Хайдегер: Работы и размышления разных лет / Перевод с немецкого, составитель, вступительная статья, комментарий А. В. Михайлова. — М.: Гнозис, 1993. — LII,333 с. — (Феноменология. Герменевтика. Философия языка).