Марыя Антонаўна Якалцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Антонаўна Якалцэвіч
Дата нараджэння 30 студзеня 1961(1961-01-30) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнаўца
Навуковая сфера парэміялогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Марыя Антонаўна Якалцэвіч (30 студзеня 1961, в. Дуляўшчына, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1990), дацэнт (1997).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 30 студзеня 1961 года ў вёсцы Дуляўшчына Мастоўскага раёна.

Скончыла ў 1983 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура», у 1987 годзе аспірантуру.

З 1983 года выкладае на кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, дацэнт.

Навуковыя інтарэсы: парэміялогія; парэміяграфія; мова мастацкай літаратуры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]