Марыя Гаэтана Аньезі
| Марыя Гаэтана Аньезі | |
| Maria Gaetana Agnesi | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
9 студзеня 1799 (80 гадоў) |
| Навуковая сфера: |
матэматыка |
Марыя Гаэтана Аньезі (італ. Maria Gaetana Agnesi; 16 мая 1718, Мілан - 9 студзеня 1799) — італьянскі матэматык і філантроп.
Яна паходзіла з заможнай купецкай сям'і, у якой было 21 дзіця. Марыя Гаэтана была старэйшай з дзяцей. Яе бацька быў прафесарам матэматыкам, ён з дзяцінства падтрымліваў матэматычныя здольнасці дачкі і паклапаціўся аб добрай адукацыі Марыі Гаэтана. Ва ўзросце 21 года яна захацела пайсці ў манастыр, але яе бацька быў супраць. Яна падпарадкавалася яго волі і занялася матэматыкай.
У 1748 годзе яна апублікавала сваю працу Instituzioni analitiche («Асновы аналізу»). Крывая верзіера (іншая назва «завітак Аньезі») названая ў гонар Марыі Гаэтана, якая даследавала гэтую крывую. Яна мела таксама дасягненні ў дыферэнцыяльным вылічэнні.
У 1748 годзе Папа рымскі Бенедыкт XIV прысвоіў ёй званне прафесара Універсітэта Балонні. Аднак ніколі не выкладала ва ўніверсітэце.
Калі Марыі Гаэтане было 34 гады, памёр яе бацька. З гэтага часу яна занялася філантрапічнай дзейнасцю і пачала вывучаць тэалогію. Дапамагала бедным і хворым і давала прытулак бяздомным у сваім доме.
З 1771 на працягу 28 гадоў Марыя Гаэтана кіравала прытулкам для старых жанчын.
Адна з сясцёр Марыі Гаэтана - Марыя Тэрэза была вядомым музыкантам і кампазітарам. Яна была знаёмая з Моцартам, Гайднам і Сальеры.
Літаратура [правіць]
А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.541
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыя Гаэтана Аньезі- Maria Gaetana Agnesi
| Гэта пачатак артыкула пра вучонага-матэматыка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |