Марыя Тальёні
Марыя Тальёні | |
---|---|
італ.: Marie Taglioni | |
Род дзейнасці | балерына, харэограф |
Дата нараджэння | 23 красавіка 1804[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 красавіка 1884[5] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Filippo Taglioni[d] |
Маці | Sophie Karsten[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Тальёні (італ.: Maria Taglioni; 23 красавіка 1804, Стакгольм — 22 красавіка 1884, Марсель) — славутая балерына XIX стагоддзя, прадстаўніца італьянскай балетнай дынастыі Тальёні ў трэцім пакаленні, адна з цэнтральных фігур балета эпохі рамантызму.
Марыя нарадзілася ў сям’і балетмайстра і харэографа Філіпа Тальёні. Унучка прыдворнага спевака Крыстафера Крысціяна Карстэна, саліста Каралеўскай оперы ў Стакгольме. Марыя вучылася ў Вене, Стакгольме, а затым у Парыжы ў Франсуа Кулона. Пазней бацька займаўся з Марыяй сам. У 1822 годзе ён паставіў балет «Прыём маладой німфы да палаца Тэрпсіхоры», з якім Марыя дэбютавала ў Вене. Танцорка адмовілася ад уласцівых у той час балету цяжкіх нарадаў, парыкоў і грыму, выходзячы на сцэну толькі ў сціплай лёгкай сукенцы.
Парыжскую публіку Марыя заваявала ў 1827 годзе ў «Венецыянскім карнавале», з тых часоў яна часта танчыла ў парыжскай Гранд-Опера. Затым яна танчыла ў Лондане, у тэатры Ковент-Гардэн. У сакавіку 1832 года ў парыжскай Гранд-Опера адбылася прэм’ера балета «Сільфіда», адзначыла пачатак эпохі балетнага рамантызму. Менавіта яна тады ўвяла ў балет пачку і тады ж упершыню прадэманстравала танец на пуантах-пальцах ног.
Наступныя пятнаццаць гадоў Марыя Тальёні гастралявала па ўсёй Еўропе: ад Лондана да Берліна і ад Мілана да Санкт-Пецярбурга. Яе рэпертуар складаўся, пераважна, з пастановак бацькі. Лепшыя ролі яе былі ў балетах: «Бог і Баядэрка», «Сільфіда», «Зефір і Флора».
Зноскі
- ↑ Marie Taglioni // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Marie Taglioni // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Тальони Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ https://runeberg.org/nfch/0161.html
- Асобы
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1804 годзе
- Нарадзіліся ў Стакгольме
- Памерлі 23 красавіка
- Памерлі ў 1884 годзе
- Памерлі ў Марселі
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Пахаваныя ў Парыжы
- Памерлі 22 красавіка
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета Францыі
- Артысты балета Італіі
- Артысты балета XIX стагоддзя