Рабочы і калгасніца
|
|
| В. І. Мухіна |
| Рабочы і Калгасніца, 1937 |
| Сталь. Вышыня: каля 25 м |
| Павільён СССР на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы, 1937
Цяпер - каля Паўночнага ўваходу на СВЦ |
«Рабочы і Калгасніца» — выбітны помнік манументальнага мастацтва, «ідэал і сімвал савецкай эпохі», які ўяўляе сабой дынамічную скульптурную групу з двух фігур з паднятымі над галовамі сярпом і молатам. Аўтар - Вера Мухіна; канцэпцыя і кампазіцыйная задума архітэктара Барыса Іафана. Манумент выкананы з нержавеючай хроманікелевай сталі. Вышыня каля 25 м (вышыня павільёна-пастамента - 33 м). Агульная вага - 185 тон.
Стварэнне [правіць]
Была створана для савецкага павільёна на Сусветнай выставе ў Парыжы ў 1937 годзе. Ідэйная задума скульптуры і першы макет належаў архітэктару Б. М. Іафану, які перамог у конкурсе на будаўніцтва павільёна. У архітэктара яшчэ падчас працы над конкурсным праектам «вельмі хутка нарадзіўся вобраз... скульптуры, юнак і дзяўчына, якія ўвасабляюць сабой гаспадароў савецкай зямлі - працоўны клас і калгаснае сялянства. Яны высока ўзнімаюць эмблему Краіны Саветаў - серп і молат».
На стварэнне «Рабочага і калгасніцы» Іафана наштурхнула, па сцвярджэнні сакратара Іафана І. Ю. Эйгеля, ідэя антычнай статуі «Тыранаборцы», якая паказвае Гармодыя і Арыстагітона, якія стаяць побач з мячамі ў руках, і скульптура «Ніка Самафракійская».
На скульптуру быў аб'яўлены конкурс і яго выйграла скульптар В. І. Мухіна.
Гл. таксама [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рабочы і Калгасніца- Пралетарыят
- Серп і молат
- Помнік «Металург» у Магнітагорску
-
Арыгінальны герб 1937 года
-
Worker and Kolkhoz Woman(1).JPG
Скульптурная кампазіцыя "Рабочы і Калгасніца" і павільён, які ўяўляў СССР на "Экспа-67" у Манрэалі, Канада
-
Worker and Kolkhoz Woman(2).JPG
Анфас скульптуры
-
Worker and Kolkhoz Woman(3).JPG
Профіль скульптуры
-
Worker and Kolkhoz Woman(4).JPG
Уваход
-
Worker and Kolkhoz Woman(5).JPG
Народы 11 рэспублік уяўлялі ў 1937 годзе Савецкі Саюз
Шаблон:Маскоўскія скульптурныя помнікі, манументы, мемарыялы

