Мацвей Мацвееевіч Гусеў
| Мацвей Мацвееевіч Гусеў | |||
| руск.: Матвей Матвеевич Гусев | |||
| Дата нараджэння: | |||
|---|---|---|---|
| Месца нараджэння: | |||
| Дата смерці: |
10 (22) красавіка 1866 (39 гадоў) |
||
| Месца смерці: | |||
| Краіна: | |||
| Навуковая сфера: | |||
| Альма-матэр: | |||
| Узнагароды і прэміі |
|
||
Мацвей Мацвееевіч Гу́сеў (16 (28) лістапада 1826, Вятка — 10 (22) красавіка 1866, Берлін) — рускі астраном, адзін з пачынальнікаў астрафізічных даследаванняў.
Нарадзіўся ў горадзе Вятка (Расія). У 1847 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. З 1850 года працаваў у Пулкаўскай астранамічнай абсерваторыі. З 1852 года памочнік дырэктара Віленскай астранамічнай абсерваторыі.
Змест |
Навуковая дзейнасць [правіць]
М. М. Гусеў адным з першых наладзіў фатаграфаванне паверхні Сонца і Месяца з мэтай даследавання астрафізічных з'яў. Выкарыстаў матэматычныя метады даследавання, заснаваныя на дакладным вымярэнні фотаздымкаў. Займаўся вывучэннем уласнага руху зорак, пытаннямі ўліку рэфракцыі, назіраннямі метэарытных патокаў і інш.
М. М. Гусеў у 1860 годзе заснаваў часопіс «Вестник математических наук» — першае ў Расіі перыядычнае выданне фізіка-матэматычнага накірунку. Пераклаў на рускую мову 3-і том «Космасу» А. Гумбальта.
Памяць [правіць]
У гонар М. М. Гусева названы кратэр на Марсе.
Літаратура [правіць]
- Болсун А. І. Гусеў Мацвей Мацвеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Спасылкі [правіць]
- Гусев Матвей Матвеевич // Вялікая савецкая энцыклапедыя(руск.)
- Гусев Матвей Матвеевич(руск.)