Маўрыцый Эдуардавіч Прозар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маўрыцый Эдуардавіч Прозар
Прозар[d]
Прозар[d]
Нараджэнне 16 (28) студзеня 1849
Смерць 10 мая 1928(1928-05-10)[1] (79 гадоў)
Род Прозары
Бацька Эдвард Прозар[d]
Маці Марыя з Залескіх[d]
Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік, дыпламат, перакладчык

Маўрыцый Эдуардавіч Прозар (руск.: Маврикий Эдуардович Прозор; 16 (28) студзеня 1849, Вільня — 10 мая 1928, Сім'е, Францыя) — расійскі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Прозараў уласнага герба. Сын Эдварда Прозара і Марыі з Залеўскіх.

Не зусім абгрунтавана прэтэндаваў на графскі тытул. Дыпламат. У 1892—1895 гадах чыноўнік па адмысловых даручэннях пры міністры замежных спраў, у 1896—1897 гадах малодшы (другі) саветнік Міністэрства замежных спраў. Быў генеральным консулам у Вене і Жэневе.

У 1903 годзе — міністр-рэзідэнт у Веймары. У 1905—1909 гадах пасланец Расіі ў Бразіліі і Аргенцінскай Рэспубліцы[2]. Сябраваў з бразільскім пісьменнікам і дыпламатам Жуакінам Набуку[ru].

Прозарам былі ўсталяваны першыя дыпламатычныя адносіны паміж Расіяй і Парагваем. У 1909 годзе ён уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Парагвая Эміліяна Гансалесу Навера[ru][3]. У студзені 1909 года ім былі таксама ўсталяваны прамыя дыпламатычныя адносіны з Чылі[4].

Аўтар некалькіх брашур па дыпламатычнай частцы. Быў знакам з Д. С. Меражкоўскім, творы якога перакладаў на французскую мову. У 1903 годзе ў Парыжы Прозар выпусціў перакладзеную ім на французскую мову кнігу Меражкоўскага «Талстой і Дастаеўскі». Знаўца творчасці Ібсена, перакладчык ягоных п’ес на французскую мову.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Прозор М. Характер Ибсеновских драм. (По поводу маленького Эльфа) // Северный вестник. 1895. № 6. С. 31-40
  • Русские эмигранты в Бразилии: Донесение посланника в Рио-де-Жанейро. // Министерство иностранных дел. Сборник консульских донесений. [Выпуски 1-6]. — С.-Петербург : Товарищество Художественной Печати, 1905. -Выпуск 2. — С. 85 — 92. — В донесении рассказывается об истории переселения русских эмигрантов в Бразилию, о роде их занятий. В заключении упомянуто о двух основавшихся в Бразилии колониях русско-подданных поселенцев, из числа наиболее благоустроенных и процветающих, — «Марианна Пименталь» и «Барон де-Триумф».[5]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]