Генрык Ібсен
| Генрык Юхан Ібсен | ||||
| Henrik Johan Ibsen | ||||
| Дата нараджэння: | ||||
|---|---|---|---|---|
| Месца нараджэння: | ||||
| Дата смерці: | ||||
| Месца смерці: | ||||
| Грамадзянства: | ||||
| Род дзейнасці: | ||||
| Гады творчасці: | ||||
| Кірунак: | ||||
| Мова твораў: | ||||
| Дэбют: | ||||
| Узнагароды: |
|
|||
| Творы на сайце Lib.ru | ||||
Генрык Ібсен (нарв.: Henrik Johan Ibsen, нар. 20 сакавіка 1828 года ў Шыене, пам. 23 мая 1906 года ў Хрысціяніі (цяпер Осла)) — выбітны нарвежскі драматург.
Біяграфія [правіць]
Генрык нарадзіўся ў сям'і багатага камерсанта, старэйшым з пецярых дзяцей. Калі яму споўнілася восем гадоў, бацька разарыўся. У 1843 годзе Генрык пераехаў у Грымстад, дзе ўладкаваўся памочнікам аптэкара. У гэты перыяд жыцця, з'явіліся першыя вершы Ібсена. Калі яму споўнілася васемнацаць гадоў, Ібсен стаў бацькам пазашлюбнага сына, маці якога была старэйшай за Ібсена служачай. З сынам Ібсен не падтрымлівай ніякіх кантактаў.
У 1850 годзе Ібсен пераехаў у Хрысціянію (зараз Осла), дзе адбыўся яго першы сцэнічны дэбют у тэатры Хрысціяніі, дзе была пастаўлена яго п'еса «Kjæmpehøien» (Труна Гунаў). Хутка драматург пераехаў у Берген, дзе ў 1851—1857 г.г. узначаліў, разам са скрыпачом Оле Булам тэатр «Det Norske Theater». У гэтым тэатры, ён працаваў як памочнік рэжысёра і як драматург. На сцэне Det Norske Theater былі пастаўлены шмат п'есаў Ібсена. У 1857 годзе ён пазнаёміўся з Сюзанай Торэсен, з якой, праз некаторы час, ажаніўся. Хутка, у іх нарадзіўся сын Сігурд.
У 1857 годзе Ібсен зноў перабраўся ў Хрысціянію, дзе атрымаў пасаду кіраўніка тэатру Хрысціяніі «Norske Theater» (які разарыўся ў 1862 годзе). Перыяд 1857—1864 г.г. стаў самым цяжкім перыядам у жыцці пісьменніка. Ён быў незадаволены пазіцыяй Нарвегіі, якая не дапамагла Даніі ў вайне з Прусіяй, а таксама фінансавыя цяжкасці сям'і прывялі да таго, што Ібсен вырашыў пакінуць краіну. Атрымаўшы фінансавую дапамогу ад нарвежскага парламенту, драматург, разам з сям'ёй, пераехаў на поўдзень. Наступныя 27 гадоў ён жыў у Італіі і Германіі.
Менавіта ў Італіі здарыўся літаратурны пералом у творчасці Ібсена. Там была напісаныя п'есы «Brand» i «Peera Gynta». У 1868 годзе Ібсен пераехаў у Манака, а праз некалькі год, у 1875 годзе, у Дрэздэн. Там так сама ўзніклі лепшыя творы Ібсена, такія як «Nora», «Дзікая качка» і «Hedda Gabler». У 1879 годзе Ібсен вярнуўся ў Нарвегію, ўжо як вядомы драматург. Яго п'есы пачалі ставіць у тэатрах усёй Еўропы, а праблемы, якія ўздымаў Ібсен, выклікалі бурныя дэбаты ў нарвежскага грамадства. Апошнія гады жыцця Ібсен правёў у Хрысціяніі, дзе стаў адным з вядомейшых жыхароў.
Творчасць [правіць]
Першыя творы Ібсена з'явіліся ў 1850 годзе, калі ён напісаў вершы і драму са старажытнарымскай гісторыі «Catilina», матывы якой адлюстроўваюць рэвалюцыйныя падзеі ў Еўропе таго часу. Драма выйшла пад псеўданімам і поспеху не атрымала.
Бергенскі перыяд жыцця пісьменніка супадае з захапленнем палітычным нацыяналізмам і скандынаўскім фальклорам. У гэты час з'явіліся «сярэднявечныя» п'есы «Fru Inger til Østeraad» (1854 г.), «Gildet paa Solhoug» (1855—1856 г.г.), якаія прынесці яму вядомасць, «Olaf Liljekrans» (1856 г.), «Hærmændene paa Helgeland» (1857 г.) У 1862 годзе Ібсен напісаў твор «Камедыя кахання», у якой адлюстравана сатырычная карціна мяшчанска-чыноўнікага жыцця Нарвегіі. У драме «Барацьба за прастол» (1864 г.), пісьменнік паказаў перамогу героя, які выконваў прагрэсіўную гістарычную місію. У 1860 — пачатку 1870-х г.г., Ібсен чакае руйнавання старога свету і ў драме пра Юліана Адрачэнца «Кесар і галілеянін» (1873 г.), ён сцвярджае будучую ўзаемасувязь духоўнага і цялеснага пачаткаў у чалавеку.
Адной з самых папулярных п'есаў Ібсена стаў «Лялечны дом» (Et Dukkehjem, 1879 г.), якая выкрывае мяшчанскі сямейны лад жыцця.
Першая драма, напісаная Ібсенам пасля «Лялечнага дому» — «Прывіды» (Gengangere, 1881 г.), выкарыстоўвае матывы «Бранда»: рэлігія і ідэалізм, але крытыкі выкрываюць значны ўплыў французскага натуралізму.
У позніх творах пісьменніка ўскладняецца падтэкст, узрастае тонкасць псіхалагічнага малюнка. Тэма «моцнага чалавека» высоўваецца на першы план. Ібсен становіцца бязлітасным да сваіх герояў. Прымерам могуць быць п'есы — «Будаўнік Сольнес» (Bygmester Solness, 1892 г.), «Юн Габрыэль Боркман» (John Gabriel Borkman, 1896 г.).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генрык Ібсен
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіту
- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1828 годзе
- Нарадзіліся ў Шыене
- Памерлі 23 мая
- Памерлі ў 1906 годзе
- Памерлі ў Осла
- Паэты паводле алфавіту
- Паэты Нарвегіі
- Драматургі паводле алфавіту
- Драматургі 19
- Драматургі Нарвегіі
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Данеброга
- Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
- Пісьменнікі Нарвегіі

