Месаліна
| Валера Месаліна VALERIA MESSALINA |
|
| Месаліна з сынам Брытанікам. Луўр (фрагмент). | |
| Дата нараджэння: | каля 17/20 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Рым |
| Дата смерці: | 48 |
| Месца смерці: | Рым |
| Род дзейнасці: | 3-я жонка рымскага імператара Клаўдзія |
| Бацька: | Марк Валерый Месала Барбат |
| Маці: | Даміцыя Лепіда Малодшая |
| Муж: | Клаўдзій |
| Дзеці: | 1. Клаўдзія Актавія 2. Брытанік |
Месаліна — Валерыя Месаліна, Лісіска; дачка Валерыя Месалы Барбата і Даміцыі Лепіды (~25—48): трэцяя жонка рымскага імператара Клаўдзія. Вяла распуснае жыццё, і яе імя стала назоўным для жанчыны распусных паводзін.
Стала жонкай Клаўдзія ў 14 гадоў, і была маладзейшай за мужа на 30 гадоў. Неўзабаве дамаглася такога ўплыву на Клаўдзія, што той не ўмешваўся ў яе скандальныя паводзіны. Наведвала публічны дом пад выдуманым імем Лісіскі. Тыя, хто адхіляў яе сексуальныя залёты або пагражаў ёй выкрыццём, мог быць забіты, і шмат грамадзян Рыма загінулі такім чынам. Дамаглася практычнага ўраўнавання ў правах з весталкамі (43), у тым ліку, права насіць адмысловую шарсцяную галаўную павязку. Адзначаецца, што Месаліна, не будучы аўгустай, аддавала гэтаму вонкаваму атрыбуту асаблівую ўвагу. Была пакараная смерцю з загаду Клаўдзія.
Існуе толькі малавартасны іканаграфічны матэрыял адносна Месаліны — манеты з яе партрэтам з правінцый. На такіх выявах яна нагадвае Агрыпіну Старэйшую. Магчыма, аднак, што Месаліна выяўлена на камеі з двума бюстамі дзяцей Клаўдзія — Актавіі (нар. 41) і Брытаніка (нар. 42), а таксама ў мармуровай галаве прыгожай жанчыны, падобнай на прабабку Месаліны і сястру Аўгуста Актавію (захоўваецца ў Мюнхене)[1]
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
