Брыялогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Раздзел батанікі

Брыялогія

Plants diversity.jpg

Аб'екты даследавання

Расліны · Водарасці
Грыбы і інш…

Раздзелы батанікі

Альгалогія · Анатомія раслін · Брыялогія · Геабатаніка · Геаграфія раслін · Дэндралогія · Дыяспаралогія · Карпалогія · Ліхеналогія · Мікагеаграфія · Мікалогія · Марфалогія раслін · Палеабатаніка · Паліналогія · Сістэматыка раслін · Фізіялогія раслін · Фітапаталогія · Фларыстыка · Экалогія раслін · Этнабатаніка

Знакамітыя батанікі

Тэафраст
Жазеф Пітон дэ Турнефор
Карл Ліней
Адольф Генрых Густаў Энглер
Армен Лявонавіч Тахтаджан
іншыя…

Гісторыя

Гісторыя батанікі
Знакамітыя кнігі па батаніцы
Батанічная ілюстрацыя

Брыялогія (ад грэч.: βρύον «мох») — раздзел батанікі, які вывучае мохападобныя расліны. Адным з заснавальнікаў навукі з'яўляецца Іаган Хедвіг.

У базе дадзеных The Plant List (2010), якая з'яўляецца ў цяперашні час адной з найбольш поўных баз па назвах раслін, змяшчаецца 15344 сапраўдных назваў відаў, 1473 сапраўдных назваў родаў і 165 сапраўдных назваў сямействаў мохападобных[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Брыялогія ўзнікла ў канцы 18 стагоддзя, як навука сфарміравалася ў 19 стагоддзі (І. Гедвіг, С. Эндліхер і інш.).

Уклад у яе развіццё зрабілі працы вучоных Р. Ветштайна (Аўстрыя), М. Фляйшэра, К. Гёбеля (Германія), Р. М. Шустэра, Б. К. Стотлера (ЗША), К. І. Меера, Б. М. Коза-Полянскага (Расія), Дз. К. Зярова (Украіна) і інш.

На Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі вывучэнне відавога складу мохападобных пераважна Заходняй Беларусі і Палесся пачалі ў канцы 19 — пачатку 20 ст. А. М. Алексенка, К. Шафнагель, Я. Сепесфальві, У. С. Дактуроўскі і інш. Больш шырока і мэтанакіравана брыяфлору ў 1920-я гады даследавалі Л. І. Савіч-Любіцкая і інш., у 1930-я гады — С. М. Цюрэмнаў, А. П. Підоплічка, А. С. Лазарэнка.

З 1960-х гадоў даследаванні па брыялогіі вядуць пераважна ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН Беларусі.

Вывучаецца відавы склад і дынаміка флоры мохападобных, асаблівасці іх эколага-цэнатычнага размеркавання і геаграфічнага пашырэння. Упершыню распрацавана цэласная канцэптуальная мадэль паходжання і эвалюцыі мохападобных з часу ўзнікнення пачатковых археганіятаў (Г. Ф. Рыкоўскі). Створана брыятэка з 20 тыс. узораў мохападобных.

Звесткі брыялогіі выкарыстоўваюць пры вызначэнні лесамеліярацыйнага фонду, ступені парушэння біяцэнозаў, забруджвання навакольнага асяроддзя, пры выкананні мерапрыемстваў па аптымізацыі ландшафтаў, перспектыўныя пры стварэнні замкнёных сістэм жыццезабеспячэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8

Зноскі

  1. The Bryophytes (Mosses and liverworts). Statistics // The Plant List (2010). Version 1. (лац.) (англ.)  (Праверана 20 лютага 2013)