Мэдэнічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Мэдэнічы
укр.: Меденичі
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Галоўная вуліца мястэчка
Галоўная вуліца мястэчка
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Мядэніца
ПГТ з
Плошча
км²
Вышыня цэнтра
275 м
Насельніцтва
3400 чалавек (2018)
Шчыльнасць
55,43 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3244
Паштовы індэкс
82161
КААТУУ
4621255400
Мэдэнічы на карце Украіны ±
Мэдэнічы (Украіна)
Мэдэнічы
Мэдэнічы (Львоўская вобласць)
Мэдэнічы

Мядэнічы (укр.: Меденичі) — пасёлак гарадскога тыпу ў Львоўскай вобласці Украіны ў складзе Драгобыцкага раёна, размешчаны ў 20 км на паўночны ўсход ад райцэнтра і за 60 км на поўдзень ад Львова.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая пісьмовая згадка пра Мэдэнічы датуецца 1395 г., калі мясцовы шляхціц Яхно атрымаў ад караля Ягайла грамату на валоданне разам з Мэдэнічамі яшчэ і мястэчка Заршын на тэрыторыі Польшчы. У сярэднія вякі Мэдэнічы ўваходзілі ў Самбарскую каралеўскую эканомію.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Мэдэнічы ўваходзяць у склад Аўстрыйскай імперыі.

Мэдэнічы былі вядомыя вырошчваннем хмелю, бо ў XIX ст. тут існаваў бровар. У 1886 г. сяло за 560 000 залатых аўстрыйскіх гульдэнаў купілі Ёзэф і Маўрыц Калішэры. Паколькі Мэдэнічы здаўна славіліся сваімі крыніцамі са смачнай вадой, браты-юдэі Калішэры зладзілі тут вытворчасць піва і содавай вады, якую прадавалі па ўсёй тагачаснай Аўстра-Венгрыі. Піва варылі тут і ў савецкі час. Будынак старога бровара захаваўся па сённяшні дзень.

У асобных статыстычных даведніках Галічыны канца XIX — пачатку XX ст. Мэдэнічы згадваюцца як мястэчка Драгобыцкага павета. Станам на 1890 г. мястэчка мела 2430 жыхароў, рымска-каталіцкі і грэка-каталіцкі прыходы, сінагогу, уласны акруговы суд, пошту і тэлеграф.

З пачатку 1920-х гг. Мэдэнічы — ў складзе Польшчы.

1 жніўня 1934 г. ў Драгобыцкім павеце была створана гміна Мэдэнічы з цэнтрам у аднайменным сяле. У склад гміны ўваходзілі сельскія абшчыны: Доўгае, Карасніца (Ёзэфберг), Роўнае (Кёнігзаў), Летня, Апарын, Рэпчыцы.

У 1934 г. тэрыторыя гміны складала 100,80 км². Насельніцтва гміны станам на 1931 г. складала 11 тыс. чал. Налічвалася 2 тыс. жылых дамоў.

У 1939 г. Мэдэнічы ўваходзяць у склад УССР. У 1939—1941 і 1944—1959 гг Мэдэнічы былі цэнтрам аднайменнага раёна ў складзе Драгобыцкай вобласці.

У 1940 г. населены пункт атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу.

21 мая 1959 г. пасёлак перайшоў са складу Драгобыцкай вобласці ў склад Львоўскай вобласці ў сувядзі з правядзеннем адміністрацыйнай рэформы і скасаваннем Драгобыцкай вобласці.

У савецкі перыяд у пасёлку меліся прадпрыемствы харчовай прамысловасці, камбікормавы завод.

У 1989 г. пасёлак гарадскога тыпу Мядэніца атрымаў назву Мэдэнічы.

23 снежня 2018 г. у Мэдэніччах адбыліся першыя выбары аб’яднанай тэрытарыяльнай абшчыны, па выніках якіх у склад аб’яднанай тэрытарыяльнай абшчыны увайшлі Мэдэнічы як адміністрацыйны цэнтр і навакольныя вёскі.

Зноскі