Запыціў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Запыціў
укр.: Запитів
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Царква Арханёла Міхаіла
Царква Арханёла Міхаіла
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
ПГТ з
Водныя аб’екты
Насельніцтва
3000 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3254
Паштовы індэкс
80461
КААТУУ
4622155400
Запыціў на карце Украіны ±
Запыціў (Украіна)
Запыціў
Запыціў (Львоўская вобласць)
Запыціў

Запыціў (укр.: Запитів) — пасёлак гарадскога тыпу ў складзе Каменка-Бугскага раёна Львоўскай вобласці Украіны, ўваходзiць у склад Львоўскай агламерацыі.

Геаграфія і транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча размешчана за 10 км на паўночны ўсход ад Львова на трасе Кіеў-Львоў-Чоп. Да раённага цэнтра — горада Камянка-Бугская — 27 км, да цэнтра Львова — 20 км, да львоўскай аб’язной аўтадарогі — 6 км. Каля паселішча забудоўваецца аднайменнае катэджнае мястэчка.

У мястэчку функцыянуе чыгуначная станцыя, якая была адкрыта аўстра-венгерскімі ўладамі 18 кастрычніка 1909 г. пры адкрыцці чыгуначнага руху на лініі Львоў (Підзамчэ) — Стаяніў — граніца з Расійскай імперыяй. Спыняюцца толькі прыгарадныя цягнікі. Чыгуначная камунікацыя прадстаўлена чатырма парамі штодзённых дызель-цягнікоў да станцый Львоў, Сакаль, Стаяніў і Ковель.

Прыгарадныя, міжгароднія аўтобусы і маршрутныя таксі спалучаюсь Запыціў з Паўночным аўтавакзалам Львова (Аўтастанцыя № 2), вул. Багдана Хмяльніцкага, раёнам Збоішчы і рынкам «Галіцкае скрыжаванне».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У падатковым рэестры за 1515 г. паведамляецца аб немагчымасці атрымання дзяржавай падаткаў з сяла праз ягонае спусташэнне валахамі і татарамі.

Асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Блавацкі Міхаіл Васільевіч — украінскі грамадска-палітычны дзеяч, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны ад УА «Свабода»;
  • Чухрай Параскоўя Фёдараўна — украінскі савецкі дзеяч, наватар сельскагаспадарчай вытворчасці, дэпутат Вярхоўнага Савета УССР.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]