Міжнародная Букераўская прэмія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнародная Букераўская прэмія
англ.: Man Booker International Prize
Тып літаратурная прэмія[d]
Заснавальнік Booker Prize Foundation[d][1]
Заснаванне 2005
Узнагарода за літаратурны твор, перакладзены на англійскую мову і выдадзены ў Вялікабрытаніі
Краіна  Вялікабрытанія
Сайт thebookerprizes.com/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міжнародная Букераўская прэмія (англ.: Man Booker International Prize) — міжнародная літаратурная прэмія, створаная ў 2005 годзе як дадатак да Букераўскай прэміі. Прэмія ўручаецца за літаратурны твор, перакладзены на англійскую мову і выдадзены ў Вялікабрытаніі. Памер прэміі — 50 000 фунтаў стэрлінгаў, якія дзеляцца пароўну паміж аўтарам і перакладчыкам кнігі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія была заснавана ў 2005 годзе і да 2015 года ўручалася раз у два гады аўтару, які пісаў на любой мове пры наяўнасці англійскага перакладу. Прэмія ўручалася не за твор, а за агульны ўклад аўтара ў міжнародную мастацкую літаратуру. Памер прэміі складаў 60 000 фунтаў стэрлінгаў.[2]

З 2016 года прэмія ўручаецца за твор, перакладзены на англійскую мову і выдадзены ў Вялікабрытаніі. Памер прэміі — 50 000 фунтаў стэрлінгаў, якія, каб падкрэсліць важнасць перакладу, дзеляцца пароўну паміж аўтарам і перакладчыкам кнігі. На ўдзел маюць права як раманы, так і зборнікі кароткіх апавяданняў. Кожны аўтар і перакладчык, які трапіў у шорт-ліст, атрымлівае 1 000 фунтаў стэрлінгаў.[3]

Лаўрэаты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://thebookerprizes.com/the-booker-prize/about-the-booker-prize Праверана 24 кастрычніка 2022.
  2. About | The Man Booker Prizes (англ.). themanbookerprize.com. Праверана 4 мая 2018.
  3. History of The Man Booker International Prize | The Man Booker Prizes (англ.). themanbookerprize.com. Праверана 4 мая 2018.