Чынуа Ачэбэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чынуа Ачэбэ
англ.: Chinua Achebe
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Альберт Чынуалумогу Ачэбэ
Дата нараджэння 16 лістапада 1930(1930-11-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 2013(2013-03-21)[5][1][…] (82 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Christie Chinwe Okoli-Achebe[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, крытык
Гады творчасці 1958—2013
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Букераўская прэмія (2007)
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чынуа Ачэбэ (англ.: Chinua Achebe 16 лістапада 1930 — 22 сакавіка 2013) — нігерыйскі пісьменнік, паэт, літаратурны крытык.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Чынуа Ачэбэ быў адным з першых студэнтаў Ібаданскага ўніверсітэта, заснаванага ў 1948 годзе. Ён пачаў вывучаць медыцыну, аднак затым пераключыўся на англійскую гісторыю і багаслоўе. Пасля заканчэння ўніверсітэта пачаў у ім выкладаць.

У канцы 1960-х Чынуа Ачэбэ быў дыпламатам у самаабвешчанай рэспубліцы Біяфра. Акрамя таго, працаваў на радыё.

У 1990-х пісьменнік пераехаў у ЗША.

Выкладаў літаратуру, у яго было некалькі дзясяткаў ступеняў ва ўніверсітэтах Афрыкі, Еўропы і Амерыкі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Чынуа Ачэбэ зрабіўся сусветна вядомым пасля выхаду рамана «Things Fall Apart». Кніга выйшла ў 1958 годзе і стала самай чытанай у Афрыцы.[13] Агулам яна была перакладзеная больш чым на 50 моваў і прададзеная тыражом больш за 10 мільёнаў копій.

Ён напісаў больш за 20 кніг, сярод якіх раманы «Arrow of God» (1964), «A Man of the People» (1966).

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе Чынуа Ачэбэ атрымаў літаратурную прэмію «Міжнародны Букер» за ўнёсак у сусветную літаратуру.

Зноскі