Міжнародны жаночы дзень

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Міжнародны жаночы дзень — свята, якое адзначаецца ў шэрагу краін як «жаночы дзень». Сэнс, які ўкладаецца ў гэтае вызначэнне, вар’іруецца ад дня барацьбы жанчын за грамадзянскія і сацыяльныя правы да дня шанавання жанчын (што некаторымі ўспрымаецца як праява сексізму[1]).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Забастоўка тэкстыльшчыц[правіць | правіць зыходнік]

Шырокі распаўсюд атрымала версія, згодна з якой традыцыя адзначаць Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка была пачатая «маршам пустых рондаляў», які правялі ў гэты дзень 1857 году работніцы тэкстыльнай прамысловасці і пашывальных фабрык у Нью-Ёрку ў знак пратэсту супраць непрымальных умоў працы і нізкай заробнай платы. Яны патрабавалі скарачэння працоўнага дню, паляпшэння ўмоў працы, роўную з мужчынамі заробную плату. Жанчыны ў той час працавалі да 16 гадзін на суткі, а іх праца была вельмі нізкааплочваемая. Ліліана Кандэл і Франсуаза Пік у сваім артыкуле паказалі, што дадзены факт не мае пацверджання, а легенда, імаверна, была прыдуманая ў 1955 годзе, каб аддзяліць традыцыю свята ад камуністычнай ідэалогіі, што было важна для змагароў за правы жанчын у Заходняй Еўропе і ЗША ў гады Халоднай вайны.[2]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Наталля Радулава(ru) День рождения феминизма // Огонёк. — 2008. — № 10 (5037). — С. 62.
  2. Temma Kaplan, On the Socialist Origins of International Women’s Day, in: Feminist Studies, 11, 1985, S. 163—171. (PDF)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]