Міжнародны саюз архітэктараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Міжнародны саюз архітэктараў» ( МСА ) (англ.: International Union of Architects ( UIA )) — інтэрнацыянальная няўрадавая арганізацыя, якая ў наш час МСА налічвае 124 нацыянальных архітэктурных секцый, членамі якіх з'яўляюцца больш за мільён архітэктараў з розных краін свету[1].

Гісторыя, задачы, структура МСА[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1946 года ў сталіцы Вялікабрытаніі горадзе Лондане адбылася міжнародная нарада архітэктараў, сярод якіх былі і дэлегаты з Савецкага Саюза. На гэтым паседжанні, практычна аднагалосна, было прынята рашэнне аб стварэнне «Міжнароднага саюза архітэктараў». Афіцыйна арганізацыя была зарэгістравана ў горадзе Лазана (Швейцарыя) у 1948 годзе.

Паводле ВСЭ, мэтай арганізацыі з'яўляецца стварэнне спрыяльных умоў жыцця людзей і барацьба за павышэнне мастацкіх, функцыянальных і інжынерна-тэхнічных якасцей твораў архітэктуры[2].

Вышэйшым органам «Міжнароднага саюза архітэктараў» з'яўляецца Генеральная асамблея МСА, якая склікаецца раз у два гады. Генасамблея абірае Выканаўчы камітэт МСА. МСА мае кансультатыўны статус пры ЮНЕСКА і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, падтрымлівае пастаянныя сувязі са Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Дзеючы прэзідэнт «Міжнароднага саюза архітэктараў» — Альбер Дзюблер з Францыі. Генеральны сакратарыят МСА знаходзіцца ў Парыжы (Францыя).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]