Мікалай Аляксандравіч Скалон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Аляксандравіч Скалон
Сцяг Магілёўскі губернатар
1854 — 1857
Сцяг Чарнігаўскі віцэ-губернатар
1849 — 1854
Сцяг Архангельскі віцэ-губернатар
1847 — 1849

Нараджэнне 3 (15) лістапада 1809
Смерць 2 (14) лістапада 1857 (47 гадоў)
Месца пахавання
Род род Скалонаў[d]
Бацька Аляксандр Антонавіч Скалон[d]
Маці Ганна Пятроўна Сабурава[d]
Жонка Алена Міхайлаўна Лявіцкая[d]
Дзеці Яўстафій Мікалаевіч Скалон[d]
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны служачы
Прыналежнасць Расійская імперыя
Званне падпалкоўнік[d]
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай ордэн Святой Ганны 4 ступені залаты крыж ордэна Virtuti Militari

Мікалай Аляксандравіч Скалон (3 (15) лістапада 1809 — 2 (14) лістапада 1857) — магілёўскі губернатар (1854—1857), сапраўдны стацкі саветнік. Брат Антона Аляксандравіча Скалона.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з дваранскага роду Скалонаў. Сын Аляксандра Антонавіча Скалона (1770—1851) і Ганны Пятроўны, дачкі харкаўскага губернатара П. Ф. Сабурава.

Па заканчэнні Пажаскага корпуса ў 1829 годзе, быў выпушчаны з камер-пажаў у прапаршчыкі лейб-гвардыі Фінляндскага палка. Удзельнічаў у прыгнечанні паўстання 1831 года. У 1832 годзе быў прыкамандзіраваны да Гвардзейскага Генеральнага штаба, а ў наступным годзе пераведзены ў гэты штаб. У 1839 годзе быў камандзіраваны ў 6-ы пяхотны полк. У тым жа годзе звольнены ад службы падпалкоўнікам. У 1846 годзе быў прыняты на службу з пераназваннем у надворныя саветнікі (са старшынствам з 14 лютага 1846 года) і прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў.

Займаў пасады архангельскага (1847—1849) і чарнігаўскага (1849—1854) віцэ-губернатараў. Атрымаў чыны калежскага саветніка (14 лютага 1849) і стацкага саветніка (14 лютага 1853). З 11 верасня 1854 года быў прызначаны выконваць абавазякі магілёўскага грамадзянскага губернатара, а пасля ўзвядзення ў сапраўдныя стацкія саветнікі (31 снежня 1855) зацверджаны на гэтай пасадзе. На гэтай пасадзе ён і памёр 2 (14) лістапада 1857 года. Пахаваны ў царкоўнай агароджы Богаяўленскага брацкага манастыра ў Магілёве[1].

Быў знаёмы з Пушкіным і Карамзіным, сябраваў з братамі Кляменціем і Аркадзем Расетамі, таксама выхаванцамі Пажаскага корпуса; 31 студзеня 1837 года знаходзіўся ў кватэры Пушкіных, калі цела паэта выносілі для адпявання ў Канюшанную царкву.

Жонка — фрэйліна Алена Міхайлаўна, дачка генерала ад інфантэрыі Міхаіла Іванавіча Лявіцкага[2]. Іх сын — Яўстафій Мікалаевіч Скалон (1845—1902).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памятная книжка Могилевской губернии на 1910 год. — Могилёв, 1910.
  • Фрейман О. Р. Пажи за 183 года (1711—1894). Биографии бывших пажей с портретами. — Фридрихсгамн — СПб., 1894. — С. 274.
  • Черейский Л. А. Пушкин и его окружение.
  • Список гражданским чинам первых IV классов. Исправлен по 20 ноября 1856. — СПб., 1856. — С. 689.