Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Алякса́ндр Сярге́евіч Пу́шкін (6 ліпеня 1799, Масква — 10 лютага 1837, Санкт-Пецярбург) — рускі паэт, драматург і празаік; пачынальнік новай рускай літаратуры, заснавальнік сучаснай рускай літаратурнай мовы.
Змест |
[правіць] Біяграфічныя звесткі
Скончыў Царскасельскі ліцэй (1817). Ліцэйскія гады — перыяд інтэнсіўнага творчага развіцця А. Пушкіна. Па заканчэнні ліцэя служыў у Калегіі замежных спраў. Вольналюбівыя і антытыранічныя матывы ранняй лірыкі, незалежнасць асабістых паводзін сталі прычынай ссылак: паўднёвай (1820-24, Екацярынаслаў, Каўказ, Крым, Адэса) і ў в. Міхайлаўскае (Пскоўская вобл., маёнтак маці, 1824-26). У верасні 1826 А. Пушкін атрымаў «дараванне», але за ім была ўстаноўлена асабістая царская цэнзура. Восень 1830 правёў у в. Болдзіна (Ніжагародская вобл., маёнтак бацькі), дзе за 3 месяцы стварыў каля 50 твораў розных жанраў. 1830-31 — перыяд актыўнай дзейнасці А. Пушкіна як журналіста і крытыка, галоўным чынам у «Литературной газете», паглыблення цікавасці да тэарэтычных літаратурных праблем. У 1836 пачаў выдаваць часопіс «Современник». Памёр ад раны, атрыманай на дуэлі з Ж. Дантэсам.
[правіць] Творчасць
У ліцэйскія гады своеасабліва выкарыстаўшы каноны рацыяналістычнай паэтыкі класіцызму, ён напісаў вершы «Успаміны ў Царскім Сяле», «Гарадок», «Ліцынію» і інш. Уваходзіў у літаратурныя гурткі «Зялёная лямпа», «Арзамас». У вершах гэтага часу вольналюбівыя настроі, імкненне пераадолець нарматыўнасць паэтыкі XVIII — пач. XIX ст., адысці ад жанрава-стылявой рэгламентацыі, дасягнуць свабоды паэтычнага слова («Вольнасць», 1817, апубл. 1856, у Расіі цалкам 1906; «Да Чаадаева», 1818, часткова без ведама аўтара апубл. 1826; «Вёска», 1819, апубл. 1826 і інш.). У падобным кірунку напісана паэма «Руслан і Людміла» (1820), у якой карціны гераічнага мінулага прасякнуты рамантычнай патэтыкай і гумарам, умоўнасць жанру паэмы-казкі спалучаецца з жыццёвасцю характараў, стылістычным багаццем і моўнай свабодай.
Паўднёвая ссылка — перыяд росквіту рамантызму А. Пушкіна, які найбольш выявіўся ў створаных тут паэмах. У творчасці А. Пушкіна «паўднёвыя паэмы» адыгралі вялікую ролю: «Каўказскі нявольнік» (1820-21, апубл. 1822) у многім падрыхтаваў «Яўгена Анегіна»; важнае месца ў далейшым будзе адведзена тэме мяцежнай «волі» і маральнага закона, заяўленай у «Братах-разбойніках» (1821-22, апубл. 1825), супастаўленню і проціпастаўленню гармоніі і стыхіі, «анёльскага» і «дэманічнага», пачатыя ў «Бахчысарайскім фантане» (1821-23, апубл. 1824). У гэтых паэмах упершыню выразна акрэсліваецца філасофскі падыход А. Пушкіна да праблем свабоды, кахання, асобы. У Міхайлаўскім стварыў шэраг паэтычных шэдэўраў: «Перайманне Карана», «Да***» («Я помню дзіўнае імгненне…»), «Жаданне славы» і інш., сатырычную паэму «Граф Нулін» (1825, апубл. 1827), цэнтральныя главы (3-6) рамана ў вершах «Яўген Анегін»; вывучаў гісторыю Расіі, летапісы, запісваў народныя песні і казкі.
Вырашальным момантам творчай эвалюцыі А. Пушкіна стала трагедыя «Барыс Гадуноў» (І824-25, апубл. 1831; паст. 1870), якая заклала асновы рэалізму, народнасці, гістарызму ў рускай літаратуры. У ёй вялікая колькасць рознахарактарных тыпаў, раскрыты высокі этычны сэнс «меркавання народнага», звернутага да наступных пакаленняў. Думкі пра драму, да якіх прыйшоў А. Пушкін у час працы над трагедыяй (у накідах прадмовы да «Барыса Гадунова» і нататках «Пра народную драму…», 1830) маюць вялікае эстэтычнае і філасофскае значэнне. Маніфест пушкінскага разумення творчасці — верш «Прарок».
У яго павялічылася цікавасць да гісторыі Расіі як дзяржавы, да дзейнасці Пятра I, да праблемы месца і ролі асобнага чалавека ў гісторыі краіны. Раман пра свайго продка «Арап Пятра Вялікага» (1827-28, не завершаны, апубл. 1837) — першая спроба працы А. Пушкіна ў буйных празаічных жанрах; гістарычнае мінулае ў ім паказана ў паўсядзённым побыце, у канкрэтных асобах і лёсах. Апафеоз дзяржаўнага пачатку — паэма «Палтава» (1828, апубл. 1829), у якой асобы і лёсы людзей пятроўскай эпохі шмат у чым паглынаюцца гістарычным працэсам.
Тут у асноўным завершаны «Яўген Анегін», у якім узноўлены вобраз жыцця і духоўны склад «тыповага» героя, уклад жыцця сталічнага і правінцыяльнага дваранства. У своеасаблівым жанры рамана ў вершах сюжэт непарыўна пераплецены з аўтарскімі роздумамі («адступленнямі»), а кожная страфа (асобай будовы «анегінская страфа»), з'яўляючыся часткай адзінага цэлага, у той жа час — завершаная мастацкая адзінка. Апавяданне пра эпоху і чалавечыя лёсы адначасова паўстае ў рамане як лірычная гісторыя аўтарскага духу і як філасофскае даследаванне жыцця грамадства і чалавечай душы.
У «Казцы пра папа і пра работніка яго Балду» (1830, апубл. 1840), «Казцы пра цара Салтана…» (1831, апубл. 1832), «Казцы пра мёртвую царэўну і пра сем асілкаў» (1833, апубл. 1834), «Казцы пра рыбака і рыбку» (1833, апубл. 1835), «Казцы пра залатога пеўніка» (1834, апубл. 1835) А. Пушкін упершыню выкарыстаў фальклор, у ярка нацыянальнай форме ўвасобіў шэраг агульначалавечых праблем.
У паэме «Медны коннік» (1833, апубл. 1837) на велізарную вышыню абагульнення ўзнята тэма дзяржавы і асобы, гісторыі і асобнага лёсу, узаемаадносін чалавека і свету, у сімвалічным плане спрадвечна-трагедыйных калізій, якія ўзнікаюць у гэтых узаемаадносінах, глыбокі філасофскі сэнс набывае тэма вар'яцтва («Медны коннік»; «Пікавая дама» 1833, апубл. 1834; верш «Не дай мне божа страціць розум» і інш.).
[правіць] Творы
[правіць] Паэмы
- Руслан и Людмила (1817—1820) — Руслан і Людміла (бел. пер. А. Александровіч)
- Кавказский пленник (1820—1821)
- Гавриилиада (1821)
- Вадим (1821—1822)
- Братья разбойники (1821—1822)
- Бахчисарайский фонтан (1821—1823)
- Цыганы (1824) — Цыганы (бел. пер. А. Куляшоў, 1937)
- Граф Нулин (1825)
- Полтава (1828—1829)
- Тазит (1829—1830)
- Домик в Коломне (1830)
- Езерский (1832)
- Анджело (1833)
- Медный всадник (1833) — Медны коннік (бел. пер. Я. Купала)
[правіць] Раман у вершах
- Евгений Онегин (1823—1832) — Яўгеній Анегін (бел. пер. А. Куляшоў, 1949)
[правіць] Драматычныя творы
- Борис Годунов (1825) — Барыс Гадуноў (бел. пер. П. Глебка)
- Скупой рыцарь (1830)
- Моцарт и Сальери (1830)
- Каменный гость (1830)
- Пир во время чумы (1830)
- Русалка (1829—1832)
[правіць] Вершы
- Анчар (1828) і інш.
[правіць] Проза
- Арап Петра Великого (1827)
- Роман в письмах (1829)
- Повести покойного Ивана Петровича Белкина (1830)
- История села Горюхина (1830)
- Рославлев (1831)
- Дубровский (1833)
- Пиковая дама (1834)
- Египетские ночи](1835)
- Путешествие в Арзрум во время похода 1829 года (1835)
- Капитанская дочка (1836)
[правіць] Казкі
- Жених (1825)
- Сказка о попе и о работнике его Балде (1830)
- Сказка о медведихе (1830—1831)
- Сказка о царе Салтане, о сыне его славном и могучем богатыре князе Гвидоне Салтановиче и о прекрасной царевне лебеди (1831)
- Сказка о рыбаке и рыбке (1833)
- Сказка о мёртвой царевне и семи богатырях(1833)
- Сказка о золотом петушке (1834)
[правіць] Памяць
У гонар паэта ўстаноўлена шмат помнікаў, названы многія вуліцы і праспекты ў розных гарадах, у тым ліку:
[правіць] Бібліяграфія
- Полн. собр. соч. Т. 1—10. М , 1974—78;
- Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1993;
- Выбр. творы. Мн., 1949;
- Выбр. творы: Вершы. Паэмы. Мн., 1999;
- Выбр. проза. Мн., 1936;
- Барыс Гадуноў. Мн., 1937;
- Каўказскі нявольнік. Мн., 1937;
- Медны коннік. Мн., 1937;
- Цыганы. Мн., 1937;
- Бахчысарайскі фантан. Мн., 1937;
- Аповесці нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна. Мн., 1938;
- Палтава. Мн., 1938;
- Капітанская дачка. Мн., 1948;
- Яўгеній Анегін. Мн., 1949;
- Вершы. Мн., 1949;
- Казка аб мёртвай царэўне і аб сямі асілках. Мн., 1955;
- Казка пра папа і пра работніка яго Балду. Мн., 1957;
- Руслан і Людміла. Мн., 1978;
- О муза… Мн., 1999;
- Прарок = Пророк: Вершы і казкі. Мн., 1999;
- Яўгеній Анегін = Евгеннй Онегмн: Раман у вершах. Мн., 1999.
[правіць] Літаратура
- 3амоцін І. А. С. Пушкін: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1937;
- Пшыркоў Ю. Уплыў творчасці А. С. Пушкіна на развіццё беларускай літаратуры. Мн., 1949;
- Купала Я. Любімы паэт // Купала Я. Публіцыстыка. Мн., 1972;
- Белинский В. Сочинения Александра Пушкина. М., 1985;
- А. С. Пушкин в воспоминаниях современников. Т. 1—2. М., 1974;
- Ахматова А. О Пушкине: Ст. и заметки. 3 изд. М., 1989;
- Лотман Ю. Пушкин: Биогр. писателя: Ст. и заметки, 1960—1990;
- Анненков П. Пушкин: Материалы для биогр. А. С. Пушкина. М., 1999;
- Гаспаров Б. Поэтический язык Пушкина как факт истории русского литературного языка. СПб., 1999;
- Духовный труженик: А. С. Пушкин в контексте рус. культуры. СПб., 1999;
- Кибальник С. Художественная философия Пушкина. СПб., 1999;
- Кожинов В. Великое творчество. Великая Победа. М., 1999;
- Пушкин и поэтический язык XX в. М., 1999;
- Виноградов В. В. Стиль Пушкина. М., 1999.