Мікалай Лявонцьевіч Бенуа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Лявонцьевіч Бенуа
Дата нараджэння 1 (13) ліпеня 1813
Месца нараджэння
Дата смерці 11 (23) снежня 1898 (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Louis César Benois[d]
Маці Anna Katarina Christina Concordia Groppe[d][2]
Дзеці Аляксандр Мікалаевіч Бенуа, Лявонцій Бенуа, Альберт Мікалаевіч Бенуа[d] і Ekaterina Benois[d]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені
Large gold medal of the Imperial Academy of Arts
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Лявонцьевіч Бенуа́ (13 ліпеня 1813, Санкт-Пецярбург — 23 снежня 1898, Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар, акадэмік і прафесар архітэктуры Імператарскай Акадэміі мастацтваў, галоўны архітэктар Пецяргофа (з 1850), які паходзіў з сям’і Бенуа  (руск.). Правадзейны стацкі саветнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1836 годзе скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, выкладаў у ёй (з 1857 года — прафесар).

Дабудоўваў буйныя ансамблі, у т.л. Пецяргоф (1848—1859), па-майстэрску імітаваў розныя гсітарычныя стылі — неаготыку (будынак пошты, 1850), неабарока  (руск.) (фрэйлінскія дамы, 1847—1852, усе ў Пецяргофе), рэтраспектыўна-рускі (цэрквы ў с. Лісіна-Корпус  (руск.), 1858, Высокае, 1868, каля Пецяргофа), раманскі (каталіцкая царква Марыі  (руск.) ў Пецярбургу, 1857), тактоўна ўпісваў свае збудаванні ў архітэктурныя ансамблі ці паркавыя комплексы («Швейцарскі домік» у Кускове, 1870, Масква). Пабудаваў шэраг чыгуначных вакзалаў з выкарыстаннем новых металічных канструкцый.

Зноскі

  1. а б Бенуа Николай Леонтьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]