Мікалай Федаравіч Віняцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Федаравіч Віняцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 красавіка 1939(1939-04-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 2013(2013-10-14) (74 гады)
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці картограф, тапограф, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Мікалай Федаравіч Віняцкі (13 красавіка 1939, в. Чыгірынка, Кіраўскі раён — 14 кастрычніка 2013)  — беларускі спецыяліст у галіне геадэзіі, картаграфіі, паэт. Кандыдат тэхнічных навук[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 13 красавіка 1939 года ў вёсцы Чыгірынка Кіраўскага раёна[1].

Вучыўся ў Мінскім палітэхнікуме. Працоўны шлях пачаў тапографам. Без адрыву ад вытворчасці скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру Беларускага тэхналагічнага інстытута. Працаваў галоўным рэдактарам Беларускага картографа-геадэзічнага аб’яднання «Белгеадэзія» да выхаду на пенсію[1]. Разам з В. П. Лемцюговай і А. І. Падлужным удзельнічаў у распрацоўцы Інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіта, якая вызначае правілы перадачы геаграфічных назваў пры стварэнні картаграфічных і іншых твораў на замежных мовах, прызначаных для міжнароднага карыстання[2].

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў[1] з 2003 года.

Апошнія 10 год жыцця ён пакутаваў ад перанесеных прыступаў інсульту. Памёр 14 кастрычніка 2013 года. Пахаваны на Заходніх могілках у Мінску[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурнай дзейнасцю займаўся са школьных гадоў[1].

Аўтар кніг паэзіі: «Пад крылом лебядзіным…» (1996), «Каб не пагасла зорачка надзей…» (1998), «Загойвай боль, сінь яснавокай зоркі» (1999), «Адзвінелі жытоў каласы» (2001), «Залатое пачуццяў руно» (2004)[1].

Сярод літаратурных дасягненняў можна вылучыць стварэнне вянка вянкоў санетаў (кніга «Загойвай боль, сінь яснавокай зоркі»). Акрамя таго аўтар выкарыстоўваў у сваёй паэзіі цэлы шэраг экзатычных жанраў: тэрцэты, квінцілы, секстыны, септымы, ноны, дэцымы і г.д.

Вершы Мікалая Віняцкага друкаваліся ў рэспубліканскіх часопісах «Маладосць», «Акно», газетах «ЛіМ», «Чырвоная змена», «Добры вечар», «Народная газета», а таксама ў маскоўскай газеце «Геадэзіст» і ў шмат іншых перыядычных выданнях.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты, меў дваіх дзяцей[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Памёр паэт Мікалай Віняцкі. 16.10.2013 // Наша Ніва
  2. Стандартызацыя геаграфічных назваў Беларусі: гісторыя і сучасны стан Архівавана 2 чэрвеня 2023. / А. Копач, К. Кірава // Беларусь у навуковым дыскурсе: зборнік навуковых прац. Варшава, 2017. — C. 347—367

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Віняцкі Мікалай // Пісьменнікі Кіраўшчыны : бібліяграфічны спіс літаратуры / Дзяржаўная ўстанова культуры «Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна», Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; [складальнік В. Л. Чыграй; рэдактар М. У. Мікешына; адказны за выпуск I. В. Падаляк]. — Кіраўск : Кіраўская цэнтральная бібліятэка, 2017. — 32 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]