Мікалай Фёдаравіч Махаў
Мікалай Фёдаравіч Махаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1943 (22 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Мікалай Фёдаравіч Махаў (3 сакавіка 1921—18 кастрычніка 1943) — гвардыі сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Мікалай Фёдаравіч Махаў нарадзіўся 3 сакавіка 1921 года ў пасёлку Каргаполле Каргапольской воласці Шадрынскага павета Екацярынбургскай губерні (цяпер — Курганская вобласць) у сялянскай сям’і.
Скончыў Каргапольскую пачатковую школу і Воранаўскую ШКМ, працягнуў вучобу ў Мяхонскай дзевяцігадовай школе. У 1936 годзе паступіў у Чашынскі малочна-тэхналагічны тэхнікум.
У 1939 годзе, пасля заканчэння тэхнікума, Мікалай Фёдаравіч атрымаў накіраванне на працу тэхнолагам-масладзелам на Сарокінскі маслазавод Омскага маслапрома (цяпер Сарокінскі раён Цюменская вобласць).
15 жніўня 1942 года Махаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію Каргапольскім РВК Чэлябінскай вобласці. З мая 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, камандаваў стралковым аддзяленнем 9-й стралковай роты 237-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР[1].
21 верасня 1943 года ўзвод Махава абышоў з поўначы Чарнігаў і атакаваў варожыя рубяжы ў раёне дарогі на Гомель. У тым баі Махаў асабіста знішчыў 4 нямецкіх салдат. Праціўнік распачаў некалькі контратак, але ўсе яны былі паспяхова адбітыя. У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года аддзяленне Махава пераправілася праз Дняпро ў раёне сяла Мысы Рэпкінскага раёна і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе.
18 кастрычніка 1943 года ў час бою за пашырэнне плацдарма Махаў быў акружаны варожымі салдатамі і быў вымушаны змагацца ў рукапашную. Яму ўдалося забіць трох нямецкіх салдат, але ў тым баі загінуў і ён сам. Пахаваны ў 300 м паўднёва-ўсход ад вёскі Жылічы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Перапахаваны ў пасёлку Брагін Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарма на яго правым беразе» гвардыі сяржант Мікалай Махаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1][2].
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- У гонар Махава названая вуліца ў яго родным пасёлку Каргаполле[1].
- 8 мая 1965 года пастановай Савета Міністраў РСФСР Каргапольскай сярэдняй школе было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Махава Мікалая Фёдаравіча.
- Імя Героя прысвоена сярэдняй школе ў пасёлку Брагін.
Зноскі
- ↑ а б в Мікалай Фёдаравіч Махаў на сайце «Героі краіны»
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Юные герои Витебщины. Минск, 1980.
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Екацярынбургскай губерні
- Памерлі 18 кастрычніка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Брагінскім раёне
- Пахаваныя ў Брагінскім раёне
- Асобы
- Сяржанты і старшыны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Нарадзіліся ў Курганскай вобласці