Мікалоюс Даўкша

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Помнік Мікалоюсу Даўкшы ў Варняй

Мікалоюс Даўкша, Мікалай ДАЎКША (літ.: Mikalojus Daukša, варыянты: Daugsz, Daugsza, Dauksza, Daux, Dawksza, Dovkša, Dowksza, Dovkš, Dovkša; 1527/1538, в. Бабенай каля Кейданяй — 2-я пал. лютага 1613, Варняй) — літоўскі гуманіст, дзеяч контррэфармацыі, адзін з стваральнікаў літоўскай пісьменнасці. Займаў розныя царкоўныя пасады ў розных мясцовасцях Жамойці. Пераклаў з польскай мовы на літоўскую «Катэхізіс» езуіта Якава Лядэсмы («Kathechismas arba mokslas kiekwienam priwalvs», 1595) — першая кніга, выдадзеная на тэрыторыі Літвы на літоўскай мове. Пераклаў з польскай зборнік казанняў Я. Вуека («Postilla catholicka», 1599), прадмова (на польскай мове) да гэтай кнігі ўтрымоўвае заклік берагчы літоўскую мову і з'яўляецца ўзорам публіцыстыкі таго часу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дини П. У. Балтийские языки. М, 2002. — 544 с.
  • Языки мира: Балтийские языки. М.: Academia, 2006. 224 с.