Мікеланджэла Палоні
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мікеланджэла Палоні (1637[1]—1712) — італьянскі мастак эпохі барока, з 1674 працаваў у Рэчы Паспалітай.
Нарадзіўся ў Кампі-Бізенцыа, Фларэнцыя. У 1688 стаў прыдворным мастаком польскага караля Яна III Сабескага[2]. На дачцэ Мікеланджэла Палоні быў жанаты Джавані П'етра Перці.
Працы[правіць]
Фрэскі і карціны ў:
- Красінскі палац, Варшава, Польшча
- Галерэі ў Вілянаўскім палацы, (1688), Варшава, Польшча
- Капліца Святога Казіміра ў Віленскім кафедральным саборы (1692), Літва
- Палац Сапегаў у Вільні, Літва
- Цэрквы ў Ловічы (1695) і Венграве (1706—1708), Польшча
Зноскі
- ↑ James R. Hobbes Picture collector's manual adapted to the professional man, and the amateur — 1849. — С. 92.
- ↑ Michelangelo Palloni.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікеланджэла Палоні