Мікола Бусько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Бусько
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 верасня 1940(1940-09-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 2023(2023-06-18) (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Гады творчасці з 1970
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Міко́ла Бусько, поўнае імя Мікалай Іосіфавіч Бусько (30 верасня 1940, в. Пагарэлка, Карэліцкі раён, Баранавіцкая вобласць — 18 чэрвеня 2023) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Турэцкай сярэдняй школы Карэліцкага раёна ў 1959—1962 гадах служыў у войску. У 1962 годзе скончыў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці, а ў 1967 годзе — выяўленчы факультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў. У 1963—1965 гадах працаваў рабочым на лесагандлёвай базе. У 1965—1967 гадах быў афарміцелем у Доме афіцэраў, у 1967—1976 гадах — на мясакамбінаце, з 1976 года — афарміцель аўтобуснага парка ў Баранавічах.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1989 года[1].

Памёр 18 чэрвеня 2023 года ў Баранавічах.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя вершы апублікаваў у 1970 годзе ў раённым друку[1].

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1989 года.

Вершы друкаваў у часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», газеце «Літаратура і мастацтва», а таксама ў калектыўных зборніках «Дзень паэзіі», «Паэзія Берасцейшчыны»[2].

Аўтар кнігі паэзіі «У Нёмна на плячах» (1986)[1], «Ад галінкі да сучка — тэлефон у павучка» (1993), «Сузор’е Шаляў» (1995), «Шасцікрылец Хмарагон» (1997).

У 2012 годзе ўзнагароджаны літаратурнай прэміяй імя У. Калесніка за кнігу прозы «Сляды ад верасня».

Зноскі

  1. а б в Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.. С. 76
  2. Мікола Бусько(недаступная спасылка)