Міхал Бароўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Бароўскі
польск.: Michał Borowski, лац.: Michael Borowski
Дата нараджэння 21 верасня 1736(1736-09-21)
Дата смерці 4 кастрычніка 1795(1795-10-04) (59 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера багаслоўе і філалогія
Месца працы Полацкі езуіцкі калегіум
Навуковае званне прафесар

Міхал Бароўскі (польск.: Michał Borowski, лац.: Michael Borowski; 21 верасня 1736 — 4 кастрычніка 1795, Полацк[1]) — каталіцкі дзеяч, педагог-езуіт.

Уступіў у Таварыства Ісуса 24 жніўня 1758 г., а 2 лютага 1773 г. склаў апошнія зарокі[1]. З сярэдзіны 70-х гг. XVIII ст. — прафесар філасофіі і матэматыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Як прафесар тэалогіі (1782—1785) браў удзел у адраджэнні выкладання курса тэалогіі ў гэтай навучальнай установе (перапынак быў выкліканы скасаваннем Таварыства Ісуса папам Кліментам XIV, 1773)[2].

1 кастрычніка 1785 г. разам з Францішкам Караў (старшыня), Геранімам Віхертам і Габрыэлем Груберам быў уключаны ІІ Полацкай генеральнай кангрэгацыяй Таварыства Ісуса ў склад камісіі, якой належала стаць на чале правядзення школьнай рэформы ў калегіумах езуітаў. За год быў распрацаваны «План вучэбных заняткаў» (Ratio Studiorum), у выніку чаго у гэтых адукацыйных установах быў пашыраны об’ём выкладання дакладных навук і сучасных моў[3].

У 1786—1789 — кансультант беларускага правінцыяла Таварыства Ісуса Францішка Любавіцкага. На працягу доўгага часу — прэфект школ і рэгент канвікта ў Полацку.[4][5]

Зноскі

  1. а б Zalenski, S. Les Jésuites de la Russie Blanche. 2 vol. / S. Zalenski. — Paris: Letouzey et Ané, éditeurs, 1886. — p. 451.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 140.
  3. Załęski, S. Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820 / S. Załęski — Kraków : W.L. Anczyc i sp, 1907. — s. 208—209.
  4. Catalogs SJ 1774—1829 Архівавана 13 ліпеня 2020.
  5. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 19.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всеммире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820 / S. Załęski — Kraków : W.L. Anczyc i sp, 1907. — 517 s.
  • Zalenski, S. Les Jésuites de la Russie Blanche. 2 vol. / S. Zalenski. — Paris: Letouzey et Ané, éditeurs, 1886. — 492 p.