Міхаэль Вольгемут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаэль Вольгемут
Фатаграфія
Дата нараджэння 1434[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1519[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Valentin Wolgemut[d]
Род дзейнасці мастак, кнігадрукар, мастак-гравёр, гравёр, графік, ксілограф
Мастацкі кірунак нямецкае Адраджэнне[d]
Уплыў Hans Pleydenwurff[d] і Valentin Wolgemut[d]
Уплыў на Альбрэхт Дзюрэр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаэль Вольгемут (ням.: Michael Wolgemut, 1434, Нюрнберг — 30 лістапада 1519, там жа) — нямецкі жывапісец, гравёр і разьбяр па дрэве. Прадстаўнік нюрнбергскай школы жывапісу. У яго майстэрні ў 1486-89 гадах вучыўся Альбрэхт Дзюрэр. Вольгемут выконваў замову саксонскага курфюрста Фрыдрыха Мудрага па афармленні яго палаца ў Вітэнбергу (згублены ў Другую сусветную вайну).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна, Міхаэль Вольгемут навучаўся рамяству на працах фламандскіх жывапісцаў. Вольгемут ажаніўся з удавой свайго працадаўцы Ганса Плейдэнвурфа і атрымаў яго майстэрню. Разам са сваім прыёмным сынам Вільгельмам Плэйдэнвурфам ілюстраваў «Нюрнбергскую хроніку».

Да лепшых работ Вольгемута адносяцца: алтар Перынгсдэрфераў (цяпер у Царкве міру ў Нюрнбергу), разны, упрыгожаны жывапісам алтар царквы св. Марыі ў Цвікау, роспіс залы ратушы ў Гослары, алтар у Гарадской царкве Іаана Хрысціцеля ў Швабаху і чатыры алтарныя панэлі ў мюнхенскай пінакатэцы. Вольгемут пісаў таксама партрэты.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.