Міхаіл Іванавіч Лашанкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Лашанкоў
Дата нараджэння 18 лістапада 1951(1951-11-18) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1990)
Альма-матар

Міхаіл Іванавіч Лашанкоў (18 лістапада 1951, в. Новае Хорабрава, Аршанскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1977 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага. 3 1978 года ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Даследаваў гарадзішчы Ліпнякі, Ліскі, Міхалёва, Паліцкае, Пятровічы, Рассвет, Сарачы, Старакраснае, Чорнае, Эсьмоны, Ястрабка.

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Вывучае этнакультурныя працэсы ў эпоху жалезнага веку на поўдні Беларусі, старажытнасці насельніцтва мілаградскай, зарубінецкай культур і культуры штрыхаванай керамікі. Адкрыў звыш 20 помнікаў.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарадзішча Ліпнякі / М. Ф. Гурын, М. І. Лашанкоў // Весці Акадэміі навук Беларусі. — 1984. — № 2. — С.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шадыра, В. І. Лашанкоў / В. І. Шадыра // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 10. — ISBN 978-985-11-0354-2.