Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славакію

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славакію
славацк.: Ľudová strana — Hnutie za demokratické Slovensko
Выява лагатыпа
Лідар Уладзімір Мечыяр
Дата заснавання 1991
Дата роспуску 11 студзеня 2014
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія Папулізм, кансерватызм, еўраскептыцызм
Сайт hzds.sk

Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славакію (славацк.: Ľudová strana — Hnutie za demokratické SlovenskoĽS-HZDS; да 2003 года — Рух за дэмакратычную Славакію — РЗДС) — палітычная партыя ў Славакіі.

Пачатак існаванню партыі было пакладзена 5 сакавіка 1991 года. Мэтай новага грамадскага руху «За дэмакратычную Славакію», створанага членамі руху «Грамадскасць супраць гвалту» — славацкага аналага Грамадзянскага форума — стала падтрымка прэм'ер-міністра Славацкай Сацыялістычнай Рэспублікі Уладзіміра Мечыяра. 3 мая новы рух быў зарэгістраваны, аднак ужо 6 мая Мечыяр быў вымушаны сысці з пасады прэм'ер-міністра. Першы з'езд партыі прайшоў 22 чэрвеня 1991 года ў Банска-Бістрыцы. У 1992 годзе партыя дамаглася значнага поспеху на парламенцкіх выбарах, атрымала 37,26% галасоў і правяла 74 дэпутаты ў Славацкую Нацыянальную Раду ЧСР. З 1992 па 1998 гады партыя была кіруючай (з невялікім перапынкам у 1994 годзе), пасля чаго перайшла ў апазіцыю. Старшынёй партыі з моманту яе заснавання з'яўляецца Уладзімір Мечыяр.

У чэрвені 2003 года на з'ездзе ў Пухаве назва партыі была зменена на сучасную.

У 2006 годзе левацэнтрысцкая партыя «Курс — сацыяльная дэмакратыя» на чале з Робертам Фіцам, якая перамагла на парламенцкіх выбарах, сфарміравала кіруючую кааліцыю з удзелам РЗДС і нацыяналістычнай Славацкай нацыянальнай партыі. Партыя мела два міністэрскія партфелі — фінансаў і сельскай гаспадаркі. Партыя прадстаўлена ў Еўрапарламенце адным дэпутатам з 13 месцаў, адведзеных для Славакіі (у 2004-2009 гадах партыя была прадстаўлена 3 дэпутатамі з 14 месцаў, адведзеных для Славакіі ў той перыяд). У наш час прадстаўніком ДЗДС у Еўрапарламенце з'яўляецца Сяргей Козлік[1].

На парламенцкіх выбарах 12 чэрвеня 2010 года партыя не здолела пераадолець пяціпрацэнтны бар'ер (яна атрымала 109 480 (4,32%) галасоў) і пазбавілася прадстаўніцтва ў парламенце.

Удзел у выбарах[правіць | правіць зыходнік]

Выбары Галасоў Месцаў Δ
1992, парламенцкія 37,26% 74 Упершыню
1994, парламенцкія 34,94% 61 13
1998, парламенцкія 27% 43 18
2002, парламенцкія 19,5% 36 7
2004, Еўрапарламент 17,04% 3 Упершыню
2006, парламенцкія 8,79% 15 21
2009, Еўрапарламент 8,97% 1 2
2010, парламенцкія 4,32% 0 15
2012, парламенцкія 0,93% 0

Зноскі

  1. Your MEPs: Sergej KOZLÍK Архівавана 19 кастрычніка 2006. (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]