Нацыянальная інжынерная акадэмія ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальная інжынерная акадэмія ЗША
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас 500 5th St NW, Washington, DC 20001[3][2]
Тып арганізацыі акадэмія навук
Заснаванне
Дата заснавання снежань 1964[1]
Матчыная арганізацыя Нацыянальныя акадэміі навук, інжынерыі і медыцыны ЗША[d]
Член у
nae.edu (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальная інжынерная акадэмія ЗША (англ.: National Academy of Engineering) — амерыканская незалежная навуковая арганізацыя. З’яўляецца часткай Нацыянальных акадэмій навук, інжынерыі і медыцыны разам з Нацыянальнай акадэміяй навук, Нацыянальнай акадэміяй медыцыны і Нацыянальным даследчым саветам.

Нацыянальная інжынерная акадэмія рэалізуе інжынерныя праграмы, накіраваныя на задавальненне нацыянальных патрэб, заахвочвае адукацыю і даследаванні і прызнае выдатныя дасягненні інжынераў. Новыя члены штогод абіраюцца дзеючымі членамі на аснове іх выдатных і пастаянных дасягненняў у арыгінальных даследаваннях. Інжынерная акадэмія з’яўляецца аўтаномнай у сваім кіраванні і ў выбары сваіх членаў, падзяляючы з астатнімі нацыянальнымі акадэміямі ролю дарадцы федэральнага ўрада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 1964 годзе. Кансультуе ўрад ЗША. Налічвае больш за 2 тыс. членаў. Галаўны офіс знаходзіцца ў Вашынгтоне.

Прысуджае шэраг прэмій, сярод якіх прэмія Дрэйпера  (руск.) — за значныя інжынерныя дасягненні, якія аказалі моцны ўплыў на грамадства, а таксама прывялі да паляпшэння якасці жыцця і/або аблегчылі доступ да інфармацыі.

Зноскі

  1. а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 19 студзеня 2022.
  2. а б Google Maps — 2005. Праверана 19 студзеня 2022.
  3. https://www.nae.edu/19687/StaffDirectory Праверана 19 студзеня 2022.