Нона Андрэеўна Суржына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нона Андрэеўна Суржына
укр.: Нонна Андріївна Суржина
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1937(1937-10-17)[1] (86 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка, музычны педагог
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты вакал[d]
Жанры опера
Узнагароды
народны артыст СССР народны артыст Украінскай ССР Заслужаны артыст Украінскай ССР Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі

Нона Андрэеўна Суржына́[3] (укр.: Нонна Андріївна Суржина; нар. 17 кастрычніка 1937) — савецкая і ўкраінская оперная спявачка (мецца-сапрана) і музычны педагог. Заслужаная артыстка Украінскай ССР (1968), Народная артыстка Украінскай ССР (1975), Народная артыстка СССР (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нрадзілася ў Днепрапятроўску (сучасны Дніпро). Пачатковую музычую адукацыю атрымала ў вакальным аддзяленні Днепрапятроўскага музычнага вучылішча (сучасная Дніпроўская акадэмія музыкі). У 1964 годзе скончыла Харкаўскі інстытут мастацтваў (клас П. В. Голубева). Яшчэ ў час вучобы (у 1963 годзе) была запрошана ў трупу Харкаўскага тэатра оперы і балета. З 1974 года салістка Днепрапятроўскага тэатра оперы і балета. У гэтым жа годзе пачала выкладаць вакал у Днепрапятроўскім музычным вучылішчы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Н. А. Суржына выканала больш за 20 партый у розных пастаноўках. У 1957 годзе была ўдзельніцай VI Сусветнага фестываля моладзі і студэнтаў у Маскве. Выступала за мяжой, у тым ліку ў Францыі, Фінляндыі, Югаславіі.\

Сярод выкананых партый: Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Аксіння («Ціхі Дон» І. Дзяржынскага), Саламія («Багдан Хмяльніцкі» К. Данькевіча), Вальга («Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага), Камісар («Аптымістычная трагедыя» А. Холмінава), Азучэна («Трубадур» Дж. Вердзі), Сузукі («Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні), Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава і інш.

У камерным рэпертуары Н. Суржыны — творы айчынных і замежных класікаў (П. І. Чайкоўскага, С. Рахманінава, К. Сен-Санса, К. Дэбюсі, Ф. Шуберта і інш.).

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Суржина Нонна Андреевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Суржина Нонна Андреевна / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. БелЭн 2002.
  4. СУРЖИНА Нонна Андріївна // Міжнародний Орден Святого Станіслава — Персональні сторінки Архівавана 16 жніўня 2022. (укр.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]