Огдэн Лівінгстан Мілс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Огдэн Лівінгстан Мілс
англ.: Ogden L. Mills
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
4 сакавіка 1921 — 3 сакавіка 1927
Папярэднік Herbert Pell[d]
Пераемнік William W. Cohen[d]
50-ы міністр фінансаў ЗША
12 лютага 1932 — 3 сакавіка 1933
Папярэднік Эндру Уільям Мелан
Пераемнік William H. Woodin[d]

Нараджэнне 23 жніўня 1884(1884-08-23)[1]
Смерць 11 кастрычніка 1937(1937-10-11)[1] (53 гады)
Месца пахавання
Бацька Ogden Mills[d][3]
Маці Ruth Livingston[d][3]
Жонка Margaret Stuyvesant Murat[d][4] і Dorothy Randolph[d][4]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, бізнесмен
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Огдэн Лівінгстан Мілс (англ.: Ogden Livingston Mills) — 50-ы міністр фінансаў ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Огдэн Мілс нарадзіўся ў горадзе Ньюпарт у штаце Род-Айленд 23 жніўня 1884 года. У 1907 годзе скончыў юрыдычны факультэт Гарвардскага ўніверсітэта. У 1908 годзе ён атрымаў права вядзення адвакацкай практыкі ў судзе і праходзіў яе ў Нью-Ёрку. У 1912 годзе Мілс няўдала абіраўся ў Кангрэс ЗША ад рэспубліканцаў. У 1912, 1916 і 1920 гадах ён быў дэлегатам на нацыянальным рэспубліканскім з’ездзе. З 1914 па 1917 гады Мілс быў членам заканадаўчага сходу Род-Айленда. У 1917 годзе ён уступіў у армію і служыў у званні капітана да заканчэння Першай сусветнай вайны. З 4 сакавіка 1921 года па 3 сакавіка 1927 года Мілс займаў пасаду кангрэсмена ад рэспубліканцаў. У 1926 годзе ён няўдала ўдзельнічаў у выбарах губернатара Нью-Ёрка. З 4 сакавіка 1927 года па 11 лютага 1932 года ён займаў пасаду намесніка міністра фінансаў. 12 лютага таго ж года прэзідэнт Гувер прызначыў Мілса міністрам фінансаў. Мілс быў прыхільнікам прывязкі долара да цаны золата. Новы курс Рузвельта падвяргаўся рэзкай крытыцы з яго боку.

11 кастрычніка 1937 года Мілс памёр у Нью-Ёрку.

Зноскі

  1. а б Fausold M. L. Ogden Livingston Mills // Mills, Ogden Livingston (23 August 1884–11 October 1937), lawyer, legislator, and secretary of the treasury // American National Biography Online / S. Ware[New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.0600438 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Find a Grave — 1996. Праверана 22 сакавіка 2024.
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.