Олафур Рагнар Грымсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Олафур Рагнар Грымсан
Ólafur Ragnar Grímsson
Олафур Рагнар Грымсан
сцяг
5-ы Прэзідэнт Ісландыі
з 1 жніўня 1996
Папярэднік: Вігдыс Фінбагадоцір
 
Нараджэнне: 14 мая 1943(1943-05-14) (71 год)
Ісафіёрдур, Ісландыя
Жонка: * Гудрун Катрын Тарбергсдоцір (памерла ў 1998)
  • Дорыт Мусаеф
 
Аўтограф: Аўтограф
 
Узнагароды:
Вялікі крыж ордэна Сокала
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Кавалер ордэна Слана
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Вышэйшая ступень адрознення ордэна Вітаўтаса Вялікага з залатым ланцугом
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі на у
Ордэн Белай зоркі на ланцугу (Эстонія)

Олафур Рагнар Грымсан (ісл.: Ólafur Ragnar Grímsson, 14 мая 1943, Ісафіёрдур —) — пяты прэзідэнт Ісландыі1 жніўня 1996 года да сённяшняга часу).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 14 мая 1943 года ў Ісафіёрдуры, у сям'і цырульніка. Бацька — Грымур Крыстгейрсан (ісл. Grímur Kristgeirsson), маці — Сванхільдур Олафсдоцір Хьяртар (ісл.: Svanhildur Ólafsdóttir Hjartar).

З 1970 года — доктар паліталогіі, у 19711988 гадах — выкладаў у Ісландскім універсітэце.

У 19871995 гадах — лідар Партыі Народны Саюз.

Прэзідэнтства[правіць | правіць зыходнік]

26 чэрвеня 1996 Олафур Рагнар Грымсан быў абраны пятым презідэнтам Рэспублікі і заняў пасаду 1 жніўня. На выбарах ён прадстаўляў партыю «Народны саюз». За яго прагаласавалі 40,9 % выбаршчыкаў.

Стаў першым у гісторыі Ісландыі прэзідэнтам, які ўсклаў вета на закон, які прыняў Альтынг.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]