Падбел

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Падбел
Падбел звычайны
Падбел звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tussilago L., 1753

Адзіны від
Tussilago farfara L.
Падбел звычайны
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   38582
NCBI   118777
EOL   84794
GRIN   g:12502
IPNI   11416

Падбел звычайны, маташнік (Tussilago farfara) — шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных. Адзіны від роду.

Вышыня 10—25 см. Прыкаравёвае лісце доўгачаранковае, сэрцападобнае, скурастае, знізу лямцавае; лісце кветаносных парасткаў лускападобнае. Кветкі жоўтыя ў адзіночных кошыках, паяўляюцца раней за лісце. Плод — сямянка з чубком.

Расце на адхонах, каля дарог, па берагах канаў, рэк, ручаёў. Сустракаецца па ўсёй Беларусі. Цвіце ў красавіку—маі.

Лекавая расліна. Ранневясновы меданос.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Падбел звычайны // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.