Палібій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Палібій сын Лікорта (стар.-грэч.: Πολύβιος, лац.: Polybius, ~200 да н.э., Мегалаполь, Аркадзія  — 123 да н.э.): старажытнагрэчаскі гісторык.

Вядомы, найперш, як аўтар «Усеагульнай гісторыі», якая складалася з 40 кніг, і апісвала перыяд 50 гадоў, на працягу якіх Рым стаў валодаць вядомым светам. Захавалася цалкам 5 кніг, а іх частка захавалася ва ўрыўках.

Пасля бітвы пад Піднай (166 да н.э.) быў высланы ў Рым як закладнік у ліку 1000 даўніманых «сяброў Македоніі». Жыў там каля 16 гадоў, стаў сябрам і ментарам Сцыпіёна Эміліяна, уваходзіў у вышэйшыя колы рымскага свету. Вярнуўся ў Грэцыю (150 да н.э.) разам з тымі 300 закладнікамі, хто быў яшчэ жывы і выступіў (145 да н.э.) за змякчэнне жорсткай акупацыйнай палітыкі Рыма. Гэтым заслужыў вялікую ўдзячнасць у грэчаскіх гарадах; у яго гонар былі пастаўленыя помнікі, статуі, рэльефныя стэлы. Памёр, упаўшы з каня.

Верагоднай выявай з'яўляецца гіпсавы злепак са стэлы, знойдзенай у 1880 годзе[1].

Зноскі

  1. Партрэты...