Палікарпа Пас Гарсія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палікарпа Пас Гарсія
ісп.: Policarpo Juan Paz García
прэзідэнт Гандураса[d]
7 жніўня 1978 — 27 студзеня 1982
Папярэднік Juan Alberto Melgar Castro[d]
Пераемнік Roberto Suazo Córdova[d]

Нараджэнне 7 снежня 1932(1932-12-07)
Смерць 16 красавіка 2000(2000-04-16) (67 гадоў)
Імя пры нараджэнні ісп.: Policarpo Juan Paz García
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, палкаводзец
Званне генерал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палікарпа Пас Гарсія (7 снежня 193216 красавіка 2000) — гандураскі ваенны лідар і часовы аўтакратычны прэзідэнт краіны з 1978 да 1982 года.

Прэзідэнцтва[правіць | правіць зыходнік]

Пас прыйшоў да ўлады 1978 годзе ў выніку так званага «какаінавага перавароту», які фінансаваўся Медэльінскім какаінавым картэлем на чале з наркабаронам Хуанам Матэі-Бальэстерасам[1]. У часы яго праўлення узброеныя сілы Гандураса і спецыяльныя службы атрымлівалі фінансаванне ад картэляў у абмен на абарону з боку дзяржавы, а Гандурас стаў адным з асноўных каналаў транспарціроўкі какаіну і марыхуаны з Калумбіі. Калі амерыканскае Упраўленне па барацьбе з наркотыкамі размясціла свой першы офіс у Тэгусігальпе ў 1981 года, яно хутка прыйшло да высновы, што «амаль усе члены ўрада былі ўцягнутыя ў гандаль наркотыкамі» [2].

Яго праўленне адзначалася ростам ўзроўню карупцыі і высокім узроўнем ваенных рэпрэсій.

Вайскоўцы кіравалі Гандурасам з 1963 года, а Пас стаў апошнім на цяперашні час генералам на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Выбары 1981 года выйграў Раберта Суаса Кордава, і Пас склаў свае паўнамоцтвы ў студзені наступнага года.

Зноскі

  1. Alexander Cockburn, Jeffrey St. Clair (1998), Whiteout: The CIA, Drugs and the Press.
  2. Alexander Cockburn, Jeffrey St. Clair (1998), Whiteout: The CIA, Drugs and the Press.