Папская міжнародная акадэмія марыязнаўства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Папская акадэмія Святога Тамаша Аквінскага
Год заснавання 1959
Размяшчэнне Рым, Італія
Вэб-сайт pami.info

Папская міжнародная акадэмія марыязнаўства (лац.: Pontificia Academia Mariana Internationalis) — навуковая арганізацыя са статусам акадэміі пры Святым Прастоле, якой даручана прасоўваць марыязнаўства.

Акадэмія з'яўляецца адной з Папскіх акадэмій у Ватыкане ў Рыме. Яна таксама мае задачу каардынаваць іншыя марыйныя акадэміі і таварыствы, якія існуюць па ўсім свеце, і праяўляць пільнасць супраць любых марыйных празмернасцяў або мінімалізму. З гэтай мэтай Папа Рымскі распарадзіўся, каб у акадэміі была рада, якая разглядае арганізацыю кангрэсаў і каардынуе марыялагічныя таварыствы і тых, хто прасоўвае або выкладае марыялогію.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмія была створана ў ліпені 1946 года ордэнам францысканцаў з канкрэтнай задачай арганізацыі навуковых дыскусій і канферэнцый па марыялогіі, а таксама кантролю за бібліятэкай марыялагічных прац. Таксама акадэміі былі даручаны даследаванні, звязаныя з дагматам аб бязгрэшным зачацці, стагоддзе абвяшчэння якога ўрачыста адзначалася ў 1954 годзе.

Першым прэзідэнтам акадэміі быў францысканец Карла Баліч, які кіраваў кафедрай марыялагічных даследаванняў у Антаніянскай акадэміі.

8 снежня 1959 года папа Ян XXIII у сваёй энцыкліцы "Motu proprio Maiora in dies" прысвоіў акадэміі званне "Папская" і заснаваў у яе структуры Пастаянны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні міжнародных кангрэсаў па марыялогіі. Пасля гэты Пастаянны камітэт са Статутам, зацверджаным Папам Янам Паўлам ІІ быў рэарганізаваны ў Раду акадэміі.

4 снежня 2012 года рэскрыптам «Rescritto ex Audientia SS.mi» Папа Бенедыкт XVI далучыў да акадэміі марыялогіі Папскую акадэмію Беззаганнага Зачацця.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]