Папская акадэмія навук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дварок акадэміі

Папская акадэмія навук (італ.: Pontificia Accademia delle Scienze) — вышэйшая навуковая ўстанова Ватыкана. Мэта Папскай акадэміі навук — даследаваць матэматычныя, фізічныя і натуральныя навукі і звязаныя з імі багаслоўскія пытанні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 1603 годзе ў Рыме пад назвай Academia dei Lincei (Акадэмія Рысяў — рысь была яе сімвалам).

Адноўлена ў 1847 годзе папам Піем IX як папская акадэмія; у 1870 годзе падзялілася на папскую акадэмію і Нацыянальную акадэмію Рысяў (найвышэйшая навуковая ўстанова Італіі).

У 1887 годзе пашырана папам Львом XIII, у 1922 годзе атрымала новы будынак — вілу Пія VI.

У 1936 годзе рэарганізавана і рэфармавана папам Піем XI і атрымала сучасную назву.

Праца акадэміі[правіць | правіць зыходнік]

Складаецца з 80 членаў — прадстаўнікоў матэматычных і прыродазнаўчых навук, якія рэкамендуюцца Саветам Акадэміі і выбіраюцца папам з ліку вучоных свету незалежна ад нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці. Штогод праводзіць тыдзень навуковых дыспутаў, вынікі якіх публікуюцца асобным выданнем.

Курыруецца непасрэдна папам.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат - Праметэй / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2001. - 560 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]