Парк Бяльмонты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бяльмонты
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Плошча65 га
Дата заснавання1775 
Размяшчэнне
55°34′53″ пн. ш. 27°06′32″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьВіцебская вобласць
Парк Бяльмонты (Беларусь)
Бяльмонты
Бяльмонты
Парк Бяльмонты (Віцебская вобласць)
Бяльмонты
Бяльмонты
Map

Парк Бяльмонты — помнік садова-паркавага мастацтва Беларусі. Размешчаны ў аграгарадку Ахрэмаўцы (Браслаўскі раён Віцебскай вобласці), на паўночна-ўсходнім беразе возера Дрывяты.

Закладзены ў 2-й палове XVIIII — пачатку XIX ст. Быў часткай палацава-паркавага ансамбля маёнтка графа Патоцкага, мураваны палац якога знішчаны ў 1914 годзе.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Плошча парку складае 65 га, вакол яго 300-метровая паласа лесу. Размешчаны на 2 раўнінных участках са значным перападам рэльефу паміж імі, які аформлены трыма вузкімі тэрасамі з сістэмай усходаў (не зберагліся).

Парк пейзажны, кампазіцыя верхняй тэрасы мае рысы рэгулярнага стылю. Па восі палаца размешчаны шырокі партэр з газонамі і 2 штучныя вадаёмы авальнай формы. Ніжняя частка парку з маляўнічымі сажалкамі, пратокамі і астравамі мае рамантычны пейзажны характар[1].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Федорук А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. — Мн.: Ураджай, 1989. — 247 с. Архівавана 10 сакавіка 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]