Партызанская брыгада імя С. М. Кароткіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя С. М. Кароткіна
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 РСФСР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 660 партызан (2.7.1944)
Дыслакацыя Сіроцінскі, Расонскі, Полацкі, Ушацкі, Пліскі, Мёрскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Партызанская брыгада імя С. М. Кароткіна (у чэрвені 1942 — лютым 1943 гадоў — Сіроцінская партызанская брыгада, у лютым — чэрвені 1943 года — Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага) — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Сіроцінскага, Расонскага, Полацкага, Ушацкага, Пліскага і Мёрскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (660 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была арганізавана на базе асобных партызанскіх атрадаў «Мсцівец», «Грозны» і імя Варашылава. У лютым 1943 года брыгада падзялілася: з атрадаў «Мсцівец», імя Варашылава, «Сталінец» і роты атрада «Грозны» была створана партызанская брыгада імя У. І. Леніна. Атрад імя ВЛКСМ у баях з карнікамі (май 1944 года) панёс цяжкія страты і быў рассеяны. На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад «Грозны»;
  • атрад імя Чапаева;
  • атрад «За перамогу»;
  • атрад «Беларускі мсцівец»;
  • атрад імя Дзяржынскага;
  • атрад імя Кірава.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • У. Р. Аляксандраў;
  • П. А. Хомчанка;
  • М. Ф. Мацвеенка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках ПолацкМаладзечна, Віцебск — Полацк, ГарадокНевель, на шашэйных і грунтавых дарогах. Разбілі нямецкія гарнізоны на станцыях Язвіна (ліпень 1942), Лоўша (жнівень 1942) Сіроцінскага, у вёсках Гута, Янчыкава, Званае і Балдышы Полацкага (красавік 1943), у вёсцы Азерцы Пліскага (верасень 1943) раёнаў. У час Лепельскай аперацыі прыкрывала ўдарныя брыгады з боку ПолацкаВетрына. У верасні — снежні 1942 года, студзені — сакавіку, маі — чэрвені 1943 года вялі баі з карнікамі на тэрыторыі Сіроцінскага, Асвейскага і Дрысенскага раёнаў. У жніўні 1943 года на чыгунцы Полацк — Маладзечна падарвалі больш за 2 тысячы рэек. У красавіку — маі 1944 года ў Полацка-Лепельскай партызанскай зоне трымалі абарону каля вёскі Асінаўка — возера Шо — вёскі Шоша, прарвалі блакаду каля станцыі Кульгаі Пліскага раёна і на мяжы вёсак ПаперынаНовае Сяло Ушацкага раёна. У ліпені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі трымалі абарону на рубяжы вёскі Новы Пагост — возера Важа Мёрскага раёна, удзельнічалі ў баі за вёску Варапаншчына Браслаўскага раёна.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад, у 1975 годзе ў вёсцы Капылоўшчына Ушацкага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]