Паўлінава вока малое

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паўлінава вока малое
20 petit paon de nuit.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Saturnia pavonia Linnaeus, 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   332931
EOL   386155

Паўлінава вока малое начное (Saturnia pavonia) — матылёк сямейства паўлінавочак.

Размах крылаў 50-58 мм. Агульны тон афарбоўкі самца вохрыста-шэры, задніх крылаў вохрысты, у самкі — шэры. На крылах вочкі з чорнай аблямоўкай, хвалістай цёмнай перавяззю ўздоўж краю. У прыкаранёвай частцы ломаныя палосы, апушэнне. Цела таксама апушанае. Вусікі самца шырокія, перыстыя; у самкі больш тонкія, грабеньчатыя.

Пашырэнне: лясная зона Еўразіі ад Заходняй Еўропы да Прымор'я. Балотная форма віду жыве на вярховых балотах, паўднёвая (лесастэпавая) форма — у лісцевых лясах.

Від аселы. Дае адно пакаленне за год. Матылі лятаюць у красавіку-траўні, здольныя не карміцца. Для балотнай формы, кармавымі раслінамі вусеняў служаць чарніцы і дурніцы. Кармавая расліна вусеняў паўднёвай формы — маліна, цёрн, радзей крушына, бяроза, дуб. Акукліваюцца вусені ў шчыльным карычневым кокане грушападобнай формы. Зімуюць кукалкі

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5