Буякі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Буякі | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Буякі |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Vaccinium uliginosum L. |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Буякі́, дурніцы, п'яніцы, ганабобель (Vaccinium uliginosum) — кветкавая расліна з роду ягаднік сямейства верасовых.
Невялікі разгалінаваны лістападны кусцік. Вышыня 30—120 см. Галінкі прамыя, цыліндрычныя, шэрыя. Лісце цвёрдае, эліптычнае, шэравата-шызае, чаргаванае. Кветкі дробныя, белаватыя з ружовым адценнем, размешчаны па 1—3 на канцах леташніх парасткаў. Плады — сінявата-чорныя ягады з шызым налётам, кісла-салодкія, ядомыя.
Пашыраны ва ўмераных і халодных зонах Паўночнага паўшар'я. Растуць у забалочаных лясах, на тарфяных балотах. Цвітуць у маі — чэрвені, выспяваюць у ліпені — жніўні.
Лекавая расліна (проціцынготны і вяжучы сродак).
Літаратура [правіць]
- Буякі // БЭ ў 18 т. Т. 3. — Мн.: БелЭн, 1996.