Цёрн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сліва
Prunus spinosa .jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Ружакветныя

Сямейства:

Ружавыя

Род:

Сліва

Від:

Цёрн

Навуковая назва

Prunus spinosa L.

ITIS   24802
NCBI   114937

Цёрн, сліва калючая (Prunus spinosa) — кветкавая расліна сямейства ружавых.

Змест

Апісанне [правіць]

Illustration Prunus spinosa1.jpg
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Цёрн на паштовай марцы Беларусі

Калючы куст, радзей дрэўца вышынёй 4—8 м. Лісце прадаўгавата-авальнае, зубчаста-пальчатае, цёмна-зялёнае, матавае, скурыстае. Кветкі белыя, дыяметрам да 2 см, адзіночныя, распускаюцца да з'яўлення лісця. Плод — чорна-сіняя, з шызым налётам касцянка.

Арэал [правіць]

Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы; на Беларусі адзіны дзікарослы від рода сліва (Prunus)[1], трапляецца на палянах, узлесках і ярах, занесены ў Чырвоную кнігу.

Выкарыстанне [правіць]

Меданосная, дэкаратыўная расліна. Плады з глыбокай старажытнасці ўжываліся ў ежу, маюць 5,5—8,8 % цукроў (глюкоза і фруктоза), 0,8—2,8 % арганічных кіслот. Выкарыстоўваюцца ў сушаным і перапрацаваным (варэнне) выглядзе, з іх атрымліваюць (як і з каранёў) фарбу. Драўніна прыдатная для дробных вырабаў. Культывуюць як прышчэпу (зіма- і засухаўстойлівы від).

Зноскі

Спасылкі [правіць]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны