Паўстанне Камвіны Нсапу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўстанне Камвіны Нсапу
Тэрыторыя, ахопленая паўстаннем.
Тэрыторыя, ахопленая паўстаннем.
Дата з 8 жніўня 2016 па студзень 2019
Месца Дэмакратычная Рэспубліка Конга: правінцыі Лулуа, Касаі, Усходняе Касаі, Ламамі і Санкуру
Прычына непрызнанне ўладамі Камвіны Нсапу правадыром з-за падтрымкі ім апазіцыі
Вынік большая частка паўстанцаў капітулявала і прызнала ўрад Ф. Чысекеды
Праціўнікі
  •  ДР Конга:
    • Узброеныя сілы
    • Паліцыя
    • Рэспубліканская гвардыя[1]
    • Нацыянальнае разведвальнае агенцтва[2]
  • Праўрадавыя апалчэннi:
    • Бана Мура[3]
    • Мясцовыя атрады[4][5]
  • Паўстанцы Камвіны Нсапу[4]:
    • Розныя незалежныя апалчэнцы[6]
Камандуючыя
Дэмакратычная Рэспубліка Конга Жазеф Кабіла (да студзеня 2019)
Дэмакратычная Рэспубліка Конга Фелікс Чысекеды (са студзеня 2019)
Дэмакратычная Рэспубліка Конга Дыдона Банзе
Жан-П’ер Мпандзі «Камвіна Нсапу»[7]
Ндайэ Калонга Нсабанга Здаўся
Локанда Луакатэбуа Здаўся
Мубіай Дэвей Здаўся
Страты
Дэмакратычная Рэспубліка Конга больш за 70 загінулых, 40 абезгалоўленых паліцэйскіх, некалькі параненых як мінімум 128 забітых, 1343 здаліся
Агульныя страты
Усяго загінула: каля 5000 чалавек (ацэнка ААН на жнівень 2018[5]); звыш за 3300 (ацэнка Каталіцкай Царквы на чэрвень 2017[2][8])
Бежанцы: 1 млн унутраных[9][10], 35000 беглі ў Анголу[11]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўстанне Камвіны Нсапу, таксама сустракаецца напісанне Камуіна Нсапу — паўстанне, узнятае апалчэннем Камвіна Нсапу супраць сіл дзяржаўнай бяспекі[12] ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, якое ахапіла правінцыі Лулуа, Касаі, Усходняе Касаі, Ламамі і Санкуру[9][13]. Баі пачаліся пасля таго, як у жніўні 2016 года міліцыя на чале з Камвінай Нсапу напала на сілавікоў.

Канфлікт меў этнічную падаплёку; апалчэнцы з’яўляліся прадстаўнікамі народа луба[12] і здзяйснялі забойствы на глебе міжнацыянальнай нянавісці[14].

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе Жан-П’ер Мпандзі быў прызначаны шостым кіраўніком клана Баджылы Касанджы пасля вяртання з Паўднёвай Афрыкі[13], дзе ён адшукваўся за незаконны гандаль алмазамі. Яго племянное імя было Камвіна Нсапу, што азначала «чорны мураш». Ён меў значны кантроль над зямлёй і павінен быў атрымаць прызнанне цэнтральнай уладай, нават калі ён абраны ў адпаведнасці з традыцыямі племя. Дадзеная ўмова змушала папярэдніх правадыроў падтрымаць урад ДРК, каб атрымаць яго адабрэнне[13].

Так як рэгіён Камвіна Нсапу падтрымаў апазіцыю на апошніх прэзідэнцкіх выбарах, то на асноўныя пасады ў мясцовай уладзе ўрад прызначыў сваіх прыхільнікаў, а не абраных правадыроў племян[7][15]. Цэнтральны ўрад таксама адмовіўся прызнаць прызначэнне Камвіну Нсапу мясцовым лідарам з-за яго пазіцыі адносна прэзідэнта Жазефа Кабіла. Гэта прымусіла правадыра аспрэчыць уладу цэнтральнага ўрада, і ў чэрвені 2016 года ён пачаў заклікаць да паўстання[7][16].

Паўстанне[правіць | правіць зыходнік]

Камвіна Нсапу падбухторваў сваіх людзей ксенафобскай прапагандай, называючы ўрадавыя сілы бяспекі «замежнымі наймітамі і акупацыйнымі войскамі»[7]. Ён сабраў апалчэнне і 8 жніўня 2016 года здзейсніў напад на паліцыю[16]. 12 жніўня ён быў забіты разам з васьмі іншымі апалчэнцамі і 11 паліцыянтамі ў Цхімбулу[17]. Кангалезская абсерваторыя па правах чалавека асудзіла яго забойства і выказала здагадку, што Нсапу павінен быў быць арыштаваны[18].

Некалькі яго паслядоўнікаў адмовіліся верыць, што ён памёр, узмацніўшы свае напады на сілы бяспекі[7]. Па меры таго, як гвалт з боку апалчэння Камвіны Нсапу ўзрос, паўстанне пашырылася, і ўсё большая колькасць мясцовых жыхароў паднімалася супраць урада. Аднак са смерцю Камвіны Нсапу паўстанне разбілася на шматлікія рухі, якія змагаліся за розныя мэты[6].

23 верасня паўстанцы напалі на аэрапорт у горадзе Кананга. Па выніку бою дзесяць вайскоўцаў і каля сарака мяцежнікаў былі забіты[19].

28 студзеня 2017 года падчас сутычкі чатыры апалчэнцы былі забіты і два паліцыянты паранены[20]. Тым часам паўстанцы заклікалі адхіліць губернатара Алекса Кандэ і выказалі пратэст супраць візіту прэм’ер-міністра Самі Бадыбанга ў рэгіён паўстання[20]. 31 студзеня рымска-каталіцкі святар з парафіі святога Альфонса ў горадзе Кананга, які спрабаваў перашкодзіць баевікам прымаць дзяцей са школ у свае атрады, быў выкрадзены, але пасля быў вызвалены[21].

9 лютага ў Цхімбулу пачаліся баі паміж апалчэнцамі і ўзброенымі сіламі ў выніку этнічных рэпрэсій з боку мяцежнікаў. У баях як мінімум шэсць чалавек загінулі, у тым ліку адзін мірны жыхар. На наступны дзень сутычак узброенымі сіламі зафіксавана ад 60 да 75 забітых. Таксама як мінімум два вайскоўцы паранены[22]. 14 лютага прэс-сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека Ліз Тросэл абвясціла, што паміж 9 і 13 лютага ўрадавымі сіламі былі забіты па меншай меры 101 чалавек[23].

Праз некалькі дзён было выкладзена відэа, дзе кангалезскія вайскоўцы забіваюць мірных жыхароў у вёсцы Мванза Ломба[24][25]. Міністр правоў чалавека Мары-Анжэ Мушобеква заявіла, што відэа не было праверана аўтэнтыфікацыяй[26], а міністр сувязі Ламберт Мендэ Омаланга заявіў, што яго здымалі ў іншай краіне, каб нашкодзіць рэпутацыі арміі ДРК.

Адначасна паведамлялася, што два журналісты нібыта атрымалі пагрозы смерці за асвятленне канфлікту[27].

18 лютага баевікі атакавалі Вялікую Малорскую семінарыю[28][29]. Гэта быў першы раз, калі яны напалі на католікаў[30]. Неўзабаве пасля нападу абодва біскупа Лвізы, фельчан Мванамы Галумбулула і архіепіскап Кіншасы Ларан Монсэнва Пасіня, асудзілі гвалт[30], а віцэ-губернатар Лулуа Джасцін Мілонга заклікаў паўстанцаў пачаць мірныя перамовы з урадам[31]. Між тым міратворчыя войскі MONUSCO увайшлі ў Нганзу і Малале ў Кананге, каб аднавіць парадак[28].

З-за сутычак многія бацькі перасталі адпраўляць дзяцей у школы. Аднак 26 лютага віцэ-губернатар Лулуа Джасцін Мілонга заявіў, што «маразм» трэба скончыць і дзеці павінны вярнуцца да навучальных заняткаў[32].

26 сакавіка паўстанцы захапілі 46 паліцэйскіх. Шасцярых з захопленых баевікі адпусцілі, таму што тыя гаварылі на мясцовай гаворцы, а астатніх — абезгаловілі. Зброя і транспарт паліцэйскіх былі таксама захоплены[33].

Да пачатку 2018 года ўрад вызваліў большасць раёнаў у Касаі і прылеглых да іх рэгіёнах, якія раней знаходзіліся за паўстанцамі. Тым не менш баі працягваліся, і новы ўсплёск гвалту ў лютым 2018 года прымусіў каля 11 тысяч чалавек у дадзенай правінцыі пакінуць свае дамы[11]. 15 верасня Ндаэ Калонга Нсабанга, лідар паўстанцкай кааліцыі, здаўся ўраду ў Кананзе. Большасць яго сіл, у тым ліку 7 камандзіраў, а таксама 600 байцоў, таксама склалі зброю[34].

Паводле ацэнак Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у выніку баявых дзеянняў да жніўня 2018 года было забіта каля 5000 чалавек[5]. Пасля ўсеагульных выбараў 30 снежня 2018 года, на якіх перамог Фелікс Чысекеды, каля 743 паўстанцаў Камвіны Нсапу разам з трыма іх камандзірамі (у тым ліку Лаканда Луакатэбуа і Мубіай Дэвей) здаліся ў студзені 2019 года ўладам. Такім чынам мяцежнікі паказалі, што яны прызналі Чысекеды новым прэзідэнтам і гатовы падтрымаць яго на фоне бягучых палітычных спрэчак[35].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Сітуацыя з бяспекай у рэгіёне зноў пагоршылася ў маі 2019 г. Незадаволеныя тым, што новая ўлада не выканала сваіх абяцанняў, некаторыя з паўстанцаў аднавілі супраціў. Горад Кананга асабліва пацярпеў ад уздыму гвалту[36]. Тут адбылася серыя буйных сутычак, падчас якіх некалькі байцоў Камвіна Нсапу здолелі выратавацца, у тым ліку чатыры баевікі, якія падазраваліся ў забойстве двух экспертаў ААН. Паводле Дзіцячага фонду ААН, у рэгіёне Касаі 653 школы і 223 паліклінікі былі разрабаваны на фоне новых баёў паміж паўстанцамі і ўрадавымі сіламі[37].

Злачынствы[правіць | правіць зыходнік]

Канфлікт паступова ператварыўся з антыўрадавага паўстання ў міжэтнічнае супрацьстаянне[13]. Большасць людзей у апалчэнні Камвіна Нсапу паходзілі з народа луба[12] і, як паведамляецца, тэрарызавалі пэндэ і чоквэ[13]. 24 сакавіка 2017 года апалчэнцы забілі і абезгалоўлілі па меншай меры 40 паліцэйскіх і пашкадавалі шасцярых, якія размаўлялі на мясцовай мове[14][38].

Апалчэнне «Бана Мура», якая складалася з прадстаўнікоў чоквэ, здзейсніла шэраг нападаў на вёскі луба і лулуа. Паведамлялася, што армія і паліцыя суправаджалі апалчэнне падчас этнічных чыстак[13]. Ахвярам атакі адсякалі канечнасці. Таксама атрады «Бана Мура» нападалі на цяжарных жанчын[39]. Іх вінавацяць у масавым забойстве 49 непаўналетніх у 2017 годзе[2].

Таксама паведамляецца, што палова членаў апалчэння Камвіна Нсапу на момант удзелу ў паўстанні знаходзілася ва ўзросце да 14 гадоў[17], некаторыя з іх да 5 гадоў[7], а ўлады ДР Конга сцвярджалі, што гэта дзеці-салдаты ваявалі пад уздзеяннем наркотыкаў[17].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

11 лютага 2017 года Місія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па стабілізацыі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (MONUSCO) заявіла ў сваёй заяве, што «занепакоена канфліктам у Касаі»[40]. Яна асудзіла «вербаванне і выкарыстанне дзяцей-салдат» мяцежнікамі і «непрапарцыйнае выкарыстанне сілы» кангалезскімі войскамі[40].

У сваім ангеле 16 лютага 2017 г. Папа Францішак заклікаў спыніць гвалт, асабліва з выкарыстаннем дзяцей-салдат[41][42]. Ён сказаў: «Я глыбока пакутую за ахвяры, асабліва за дзяцей, вырваных з сем’яў і школ, каб яны выкарыстоўваліся як салдаты»[43].

19 лютага 2017 года намеснік прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Марк К. Тонер заклікаў правесці расследаванне відэазапісу меркаванай расправы з жыхарамі вёскі Мванза Ломба[25][44]. Міністэрства замежных спраў і міжнароднага развіцця Францыі таксама заклікала правесці расследаванне па відэа[45][46]. У афіцыйнай заяве гаворыцца, што «Францыя асуджае крывавы гвалт, які разгарэўся ў рэгіёне». Краіна заклікала ўлады Конга і сілы бяспекі ўзяць на сябе асноўную адказнасць за абарону грамадзянскага насельніцтва[47].

13 сакавіка 2017 года ў Касаі былі забіты два следчыя ААН. І ўрады Конга, і апалчэненне Камвіны Нсапу абвінавацілі адзін аднаго ў інцыдэнце. Відэа, апублікаванае кангалезскім урадам 24 красавіка, паказвае на датычнасць апалчэння[48].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Jean-Jacques Wondo Omanyundu (18 February 2017). Flash DESC : Les images barbares des soldats congolais au Kasaï Central Архівавана 3 верасня 2018 года.. Kasai Direct. Published 14 December 2017.
  2. а б в "UN reports 251 killings in DR Congo's Kasai, 62 children among dead". The Independent. 5 August 2017. Архівавана з арыгінала 7 August 2017. Праверана 7 August 2017.
  3. UN accuses Congo-backed militia of crimes against toddlers, others. The News Nigeria (20 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 June 2017. Праверана 20 June 2017.
  4. а б de Freytas-Tamura, Kimiko (28 July 2017). "Who's in Congo's Mass Graves? And Why Are Soldiers Guarding Them?". The New York Times. Архівавана з арыгінала 26 September 2017. Праверана 25 September 2017.
  5. а б в William Eagle. UN Investigator: Atrocities in DRC Fall Short of Genocide. Voice of America (3 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 August 2018. Праверана 19 August 2018.
  6. а б Byaruhanga, Catherine (24 April 2017). "DR Congo's Kasai conflict: Voodoo rebels take on Kabila". BBC. Архівавана з арыгінала 26 September 2017. Праверана 25 September 2017.
  7. а б в г д е Hoebeke, Hans (21 March 2017). "Kamuina Nsapu Insurgency Adds to Dangers in DR Congo". International Crisis Group. Архівавана з арыгінала 25 August 2017. Праверана 7 August 2017.
  8. Hess, Max (27 Ліпень 2017). "Democratic Republic of Congo: Kamwina Nsapu violence foretells deadly conflict". ake. Архівавана з арыгінала 7 Жнівень 2017. Праверана 7 Жнівень 2017.
  9. а б "Congo-Kinshasa: Kamuina Nsapu Insurgency Adds to Dangers in DR Congo". All Africa. 21 March 2017. Архівавана з арыгінала 28 March 2017. Праверана 28 March 2017.
  10. One million displaced in DR Congo's Kasai due to violence: UN. Press TV (21 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 May 2017. Праверана 2 June 2017.
  11. а б Lisa Schlein. Mounting Inter-Ethnic Tensions in DRC's Kasai Region Threaten New Violence (6 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 August 2018. Праверана 19 August 2018.
  12. а б в "DRC's Kasai-Oriental province requires emergency assistance 600,000 says UN". International Business Times. 8 March 2017. Архівавана з арыгінала 8 March 2017. Праверана 10 March 2017.
  13. а б в г д е "Briefing: The conflict in Kasai, DRC". Irinnews. 31 July 2017. Архівавана з арыгінала 9 August 2017. Праверана 8 August 2017.
  14. а б Kamwina Nsapu militia kill 40 policemen in DR Congo. Al Jazeera (26 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 27 March 2017. Праверана 27 March 2017.
  15. "DR Congo tribal rebellion: What we know". New Vision. 31 March 2017. Архівавана з арыгінала 21 April 2017. Праверана 20 April 2017.
  16. а б "Kasaï-Central: le chef Kamwina Nsapu est mort dans les combats contre les forces de l'ordre". Radio Okapi. 13 August 2016. Архівавана з арыгінала 22 February 2017. Праверана 21 February 2017.
  17. а б в "RDC: affrontements meurtriers à Tshimbulu, dans le Kasaï-Central" [французская]. Radio France Internationale. 14 August 2016. Архівавана з арыгінала 11 February 2017. Праверана 10 February 2017.
  18. "Kasaï-Central: l'OCDH condamne la mort du chef milicien Kamwina Nsapu". Radio Okapi. 13 August 2016. Архівавана з арыгінала 22 February 2017. Праверана 21 February 2017.
  19. В результате столкновений в ДРК погибли около 50 человек
  20. а б "Au moins quatre morts dans des violences à Kananga, dans le centre de la RDC". Africanews. 28 January 2017. Архівавана з арыгінала 21 February 2017. Праверана 20 February 2017.
  21. AFRICA/DR CONGO - A priest who opposed the militiamen of Kamuina Nsapu was kidnapped and then released(недаступная спасылка). Vatican.va. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2017. Праверана 20 February 2017.
  22. "En RDC, nouveau décompte macabre en cours dans le Kasaï central" [французская]. Radio France Internationale. 10 February 2017. Архівавана з арыгінала 10 February 2017. Праверана 10 February 2017.
  23. "Congolese soldiers kill at least 101 in militia clashes - U.N." Reuters. 14 February 2017. Архівавана з арыгінала 21 February 2017. Праверана 20 February 2017.
  24. Ross, Aaron (18 Люты 2017). "Congo probes video showing apparent massacre by soldiers". Reuters. Архівавана з арыгінала 20 Люты 2017. Праверана 20 Люты 2017.
  25. а б Tilouine, Joan (20 February 2017). "Massacre filmé au Kasaï, dans le centre de la RDC". Le Monde. Архівавана з арыгінала 21 February 2017. Праверана 21 February 2017.
  26. "Possible massacre de civils par l'armée en RDC". Le Figaro. 18 February 2017. Архівавана з арыгінала 20 February 2017. Праверана 20 February 2017.
  27. "RDC: une centaine de Kamuina Nsapu tués à Tshimbulu, selon des sources locales". Radio France International. 14 Люты 2017. Архівавана з арыгінала 20 Люты 2017. Праверана 20 Люты 2017.
  28. а б "RDC: les miliciens de Kamwina Nsapu saccagent le grand séminaire Malole". Radio Okapi. 19 February 2017. Архівавана з арыгінала 21 February 2017. Праверана 21 February 2017.
  29. RDC: le Grand Séminaire de Malole saccagé dans le Kasaï. Vatican Radio (20 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 February 2017. Праверана 21 February 2017.
  30. а б "RDC: le cardinal Monsengwo condamne les attaques contre des édifices de l'église catholique". Radio Okapi. 20 February 2017. Архівавана з арыгінала 21 February 2017. Праверана 21 February 2017.
  31. "Justin Milonga : "Toutes les voies de négociations sont en train d'être ouvertes avec les miliciens de Kamuina Nsapu"". Radio. 20 February 2017. Архівавана з арыгінала 22 February 2017. Праверана 21 February 2017.
  32. "Après la psychose de Kamwina Nsapu, les élèves du Kasaï-Central appelés à reprendre les cours". Radio Okapi. February 26, 2017. Архівавана з арыгінала 28 February 2017. Праверана February 27, 2017.
  33. В Конго боевики обезглавили 40 полицейских
  34. Top militia chief and 600 'fighters' surrender in DR Congo's central Kasai region. Defense Post (17 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 16 November 2018. Праверана 14 March 2019.
  35. Three Kamuina Nsapu rebel leaders surrender in support for new DR Congo president Tshisekedi. Defense Post (29 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 14 March 2019. Праверана 14 March 2019.
  36. RDC: désappointés, des miliciens qui s'étaient rendus retournent dans la forêt(нявызн.). rfi (12 мая 2019). Праверана 14 March 2020.
  37. UNICEF DRC Humanitarian Situation Report May 2019. UN Children's Fund (31 мая 2019). Праверана 5 November 2019.
  38. DR Congo: 40 police officers decapitated by militia. Newshub (26 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 March 2017. Праверана 27 March 2017.
  39. "Congo's violence fuels fears of return to 90s bloodbath". The Guardian. 30 June 2017. Архівавана з арыгінала 8 July 2017. Праверана 9 July 2017.
  40. а б MONUSCO STRONGLY CONDEMNS THE PERSISTENT VIOLENCE IN THE KASAI PROVINCES. MONUSCO (11 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 February 2017. Праверана 20 February 2017.
  41. Boh, Elvis (20 February 2017). "DR Congo: Pope Francis calls for peace". Africanews. Архівавана з арыгінала 20 February 2017. Праверана 20 February 2017.
  42. "Pope laments plight of child soldiers fighting in Congo". Catholic Herald. 20 February 2017. Архівавана з арыгінала 22 February 2017. Праверана 21 February 2017. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |archivedate= і |archive-date= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |archiveurl= і |archive-url= specified (даведка)
  43. "Pope prays for victims of violence in DR Congo and Pakistan". Vatican Radio. 19 February 2017. Праверана 20 February 2017. {{cite news}}: |archive-url= патрабуе |archive-date= (даведка)
  44. Schwartz, Ken (20 February 2017). "US Demands Independent Probe of Alleged Civilian Massacre in DRC". Voice of America. Архівавана з арыгінала 22 February 2017. Праверана 21 February 2017.
  45. "Vidéo de massacre: sous pression, la RDC refuse d'enquêter". La Croix. 20 February 2017. Архівавана з арыгінала 12 October 2017. Праверана 21 February 2017. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2017. Праверана 27 верасня 2019.
  46. "France calls on DRC to shed light on massacre video". Radio France International. 20 February 2017. Архівавана з арыгінала 21 February 2017. Праверана 21 February 2017.
  47. Democratic Republic of Congo - Situation in the Kasai region(недаступная спасылка). French Ministry of Foreign Affairs and International Development (20 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2017. Праверана 21 February 2017.
  48. Reuters in Kinshasa. UN 'utterly horrified' by video appearing to show murder of two experts in Congo | World news. The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 24 April 2017. Праверана 7 лютага 2018.