Перлаўка раснічастая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перлаўка раснічастая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melica ciliata L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41852
NCBI  52156
EOL  1115021
GRIN  t:23953
IPNI  407959-1
TPL  kew-423496

Пе́рлаўка раснічастая[3] (Melica ciliata) — від кветкавых раслін роду Перлаўка (Melica) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 80—90[3] см. Утварае дзярніны. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, з гладкім краем, сядзячае. Суквецце — колас. Плод — зярняўка.

Расліна вельмі падобная на перлаўку высокую[3]. Адрозніваецца карацейшымі каласкамі і доўгімі валаскамі на лускавінках[3].

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс)[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Перловник реснитчатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)