Печанегі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Печане́гі — саюз цюркскіх плямёнаў, які існаваў у 8—11 ст.

Печанегі пачаткова размяшчаліся на тэрыторыі паміж Аральскім морам і Волгай; займаліся качавой жывёлагадоўляй. У канцы 9 ст. пад націскам хазараў і агузаў перасяліліся ў стэпы Паўночнага Прычарнамор'я ад нізоўя Дона да Дуная. У 10 ст. падзяляліся на 8 плямёнаў, кожнае з якіх складалася з 5 родаў. На чале плямёнаў стаялі «вялікія князі», на чале родаў ― «малыя князі». У гэты час у печанегаў распадаўся першабытнаабшчынны лад, складваліся феадальныя адносіны. Візантыя часта выкарыстоўвала печанегаў у войнах супраць венграў, балгараў і Русі (915, 920, 968, 972, 988997). У 1036 печанегі былі разбітыя кіеўскім князем Яраславам, у сяр. 11 ст. яны адыйшлі да Карпат і Дуная, часткова перасяліліся ў Венгрыю і Балгарыю, часткова ўвайшлі ў склад полаўцаў, часткова аселі на рускіх землях і аславяніліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гетаў В. В. Печанегі // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.8. Паддубнікі — Рабкі / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1975. — 676 с.: іл., карты. С. 428.
    • Плетнева С. А. Печенеги, торки и половцы в южнорусских степях // Материалы и исследования по археологии СССР, 1968, № 62.