Хазары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хазарскі воін з палонным. Малюнак Норманы Фінкельштэйна па матывах выявы качэўніка на сярэбраным гарлачы са скарбу Надзь-Сент-Міклаш(англ.) бел..

Хаза́ры іўр.: כוזרים (Кузарым), араб.: الخزر (ал-Хазар), перс.: خزر (Хазар), грэч.: Χαζαροι (Хазарой), арм.: խազիր (Хазір), ст.-рус.: Козари, лац.: Chazari, Caziri, Gazari) — саюз цюркамоўных, пераважна вандроўных плямёнаў, якія ў 1-м тыс. насялялі тэрыторыі Дагестана, Ніжняга Паволжа, Прыазоўя, Падоння і Крыма.

Пад назвай акацыры жылі ў стэпах Паўночнага Каўказа, упамінаюцца ў дакументах 5 ст. У 448 былі падпарадкаваныя правадыром гунаў Атылам. У 626630 актыўна ўдзельнічалі ў вайне цюркаў супраць Персіі. У гэты час у хазараў адбываўся распад родавых зносін і фармаванне класавага грамадства. У сярэдзіне 7 ст. узнікла самастойная дзяржава хазараў ― Хазарскі каганат. Пасля разгрому каганату кіеўскім князем Святаславам (965; гл.далей паход Святаслава) хазары перасталі існаваць як самастойныя плямёны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.11. Футбол — Яя; Дадатак / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1974. — 656 с.: іл., карты. С.15.
  • Артамонов М. И. История хазар, Л., 1962.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Хазарыя