Плывунцовыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плывунцовыя

Genlisea violacea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lentibulariaceae Rich.

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34432
NCBI  4196
EOL  4424
GRIN  f:635
IPNI  30001689-2
FW  55773

Плывунцовыя[3] (Lentibulariáceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Ясноткакветныя, якое ўключае ў сябе 3 роды і больш за 180 відаў. Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя па ўсім зямным шары. Усе віды сямейства — насякомаедныя расліны.

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Utricularia humboldtii

Плывунцовыя — шматгадовыя і аднагадовыя наземныя, радзей эпіфітныя травы з чарговым ці сабраным у разеткі лісцем, якое расце ў вадзе, на балотах, у вільготных месцах.

Кветкі зігаморфныя, двухполыя, адзінкавыя або сабраныя ў гронкападобныя або каласападобныя суквецці.

Плод — аднагнёздавая каробачка шарападобнай або яйкападобнай формы. Насенне дробнае з дрэнна развітым эндаспермам.

Роды[правіць | правіць зыходнік]

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, сямейства ўключае ў сябе 4 роды і 312 відаў[4]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Lentibulariaceae (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (16 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2017. Праверана 21 кастрычніка 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981