Праперцый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Секст ПРАПЕРЦЫЙ (лац.: Sextus Propertius; паміж 50 і 45 да н.э., магчыма ў Асізіюме — хутка пасля 15 н.э.) — рымскі паэт. Да нашых часоў дайшлі чатыры кнігі яго элегій.

Праперцый сябраваў з Вергіліем і, таксама як і гэты апошні, карыстаўся заступніцтвам Мецэната. Многія яго вершы прысвечаныя жанчыне, якую ён заве Цынтыя (Cynthia), і сапраўднае імя якой, паводле Апулея, было Гостыя.

Праперцый быў досыць папулярны ў Рэнесанс і, гледзячы па ўсім, паўплываў у прыватнасці на творчасць Петраркі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]